07:06 21 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Фота

Сімвал пазітыву. Шэры і жоўты колеры стануць трэндам 2021 года

Атрымаць кароткую спасылку
3110
  • Прадстаўнікі інстытута колеру Pantone назвалі галоўныя колеры 2021 года: шэрае адценне Ultimate Grey і жоўты колер Illuminating.
  • Лімоны на талерцы
  • Галька на пляжы
  • Кветка люціка палявога
  • Спалучэнне шэрага і жоўтага ўжо не раз сустракалася ў калекцыях модных брэндаў вясна-лета 2021. Сярод модных прадказальнікаў апынуўся, напрыклад, Givenchy.
  • Манікюр мадэлі Тайры Бэнкс
  • Кава, кніга і цёплы швэдар
  • Кэтрын, герцагіня Кембрыджская, у ахоўнай масцы брэнда Amaia
  • Сабака на крэсле
  • Стрытстайлеры Нью-Ёрка
  • Жоўтыя хрызантэмы
  • Жоўтыя пірожныя макаруны
  • Ратэрдам, Нідэрланды
  • Раён Мінска
  • ананасавы соку...
  • жоўтай пліскі...
  • Кот на вясковым акне
  • Купалле
  • Першы снег
  • Жыгулі
  • Бурштынавае ўпрыгажэнне
  • Дзяўчына на беразе мора
  • Дарога ў тумане
© Sputnik
Прадстаўнікі "інстытута колеру" Pantone назвалі галоўныя колеры 2021 года: шэрае адценне Ultimate Grey і жоўты колер Illuminating.

Спакойны шэры і радасны жоўты павінны дапамагчы нам здабыць сілу і надзею. Як разглядзець і дзе натхніцца гэтым спалучэннем - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

"Каляровым трэндам" будучага года па версіі экспертаў Pantone стаў не адно, а два адценні - спакойны шэры Ultimate Grey PANTONE 17-5104 і радасны жоўты Illuminating PANTONE 13-0647.

Колер года па версіі Pantone адлюстроўвае тое, што адбываецца ў нашай глабальнай культуры, тое, што людзі шукаюць, на што гэты колер спадзяецца адказаць. Напрыклад, колерам 2020 года Pantone называлі "класічны сіні", які дорыць адчуванні міру і стабільнасці, так неабходных нам у адыходзячым годзе.

Калі шэры колер - колер каменя і векавых прыродных элементаў - увасабляе трываласць і цягавітасць, то жоўты, напоўнены сонечнай энергіяй, дорыць пачуццё бесперапыннасці і заўсёды асацыюецца з надзеяй. Два незалежныя колеры аб'ядноўваюцца, каб лепш выказаць настрой, і падкрэсліваюць нашу прыроджаную патрэбу быць убачаным, вядомым, пачутым.

Спалучэнне жоўтага колеру, звязанага з наватарствам і інтуіцыяй, і шэрага адцення, сімвалізуючага мудрасць і інтэлект, натхняе на адраджэнне, падштурхоўваючы нас да новых ідэяў і канцэпцыяў.

Гэта спалучэнне ўжо не раз сустракалася ў калекцыях модных брэндаў вясна-лета 2021. Сярод модных прадказальнікаў апынуўся, напрыклад, Givenchy.

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы