21:44 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
  • Вуліцы Мінска зімой
  • Уборка снегу на вуліцах Мінска
  • Веласіпедыст на праспекце Незалежнасці
  • Як і прагназавалі сіноптыкі, Беларусь гэтай ноччу замяло
  • Не губляючы часу дарма - бо ў нашым клімаце зіму можна папросту ўпусціць - адправіліся ў паркі на шпацыр
  • Сабака пароды камандор цешыцца снегу
  • Незадаволенасць свежы снег выклікаў, бадай, толькі ў кіроўцаў: шматкі снегу ператварылі праезную частку ў слізкую кашу
  • Заснежаная аўтадарога ў Мінску
  • Вось такі снегавік з'явіўся сёння ў парку Горкага
  • Дзеці гуляюць у снежкі
  • Снег выпаў як раз да пачатку зімовых канікул
  • Мінчане адправіліся ў парк цэлымі сем'ямі
  • Ападкі чакаюцца і сёння, 24 снежня
© Sputnik / Виктор Толочко
Вуліцы Мінска зімой.

На радасць дзецям да пачатку зімовых канікул у Мінску выпаў снег. Праўда, ці доўга ён праляжыць на вуліцах сталіцы, невядома - у бліжэйшыя дні захаваецца плюсавая тэмпература.

Раніцай мінчане прачнуліся ў чыстым і пасвятлелым горадзе: вуліцы і дарогі замяло снегам. Не губляючы часу дарма - бо ў нашым клімаце зіму можна папросту ўпусціць - адправіліся ў паркі на шпацыр, гуляць у снежкі і ляпіць снегавіка.

Незадаволенасць свежы снег выклікаў, бадай, толькі ў кіроўцаў: шматкі снегу ператварылі праезную частку ў слізкую кашу.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што адбывалася сёння на вуліцах беларускай сталіцы.

Тэги:
зіма, фотаздымкі, снег

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы