Ужо з пачатку высакоснага 2020-га ўвесь свет з заміраннем сэрца назіраў за смяротнымі аўстралійскімі пажарамі, у якіх загінула больш за 3 мільярды жывёл. Затым ўспыхнула Каліфорнія. Штормы накрылі Еўропу, а экстрэмальныя тэмпературы забівалі Афрыку. Паводкі прынеслі разбурэнні на тэрыторыю Азіі, а ў Атлантычным акіяне была зафіксавана рэкордная колькасць ураганаў.
2020 год увойдзе ў гісторыю метэаназіранняў узрослай колькасцю небяспечных з'яў. Згодна з дакладам Christian Aid прыродныя катаклізмы мінулага года абышліся свету ў 150 млрд долараў, і гэта толькі сума застрахаваных страт. У выніку прыродных катастроф у 2020 годзе загінула каля 3,5 тыс. чалавек, яшчэ прыкладна 13,5 млн былі вымушаныя пакінуць свой дом.
Сярод самых разбуральных бедстваў гэтага года: шторм Ciara ў Вялікабрытаніі, цыклон Амфан ва ўсходняй Індыі, мусонныя паводкі ў Паўднёвай Азіі, апоўзні ў Бразіліі і Японіі, наймоцны за 140 гадоў землятрус у Харватыі, ураган "Салі" у ЗША і "Йота" у Нікарагуа , вывяржэнне вулкана Тааль і Кілауэа.
Наступствы гэтых і іншых прыродных катастроф глядзіце ў фотастужцы Sputnik.