09:52 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Фота

Каталікі адсвяткавалі Пальмавую нядзелю - фота з усяго свету

Атрымаць кароткую спасылку
34 0 0
  • Члены духавенства на імшы ў Пальмавую нядзелю, якую праводзіць Папа Францыск, у базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане
  • Папа Францыск падчас святкавання Пальмавай нядзелі ў базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане
  • Хрысціянскія вернікі і духавенства падчас шэсця ў Пальмавую нядзелю ля храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме
  • Дзяўчынкі з пальмавымі лістамі ў Храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме
  • Хрысціянскія святары і вернікі трымаюць пальмавае лісце падчас шэсця ў Пальмавую нядзелю на Аліўнай гары ў Іерусаліме
  • Італьянскі прэлат і Патрыярх Іерусаліма П'ербатыста Піццабала
  • Хрысціяне трымаюць пальмавае лісце падчас шэсця ў Пальмавую нядзелю на Аліўнай гары ў Іерусаліме
  • Святары і вернікі падчас шэсця ў Пальмавую нядзелю на Аліўнай гары ў Іерусаліме
  • Манашкі пазіруюць для сэлфі на Аліўнай гары ў Іерусаліме
  • Манах-францысканец з пальмавай галінкай
  • Прыхаджане наведваюць імшу ў Пальмавую нядзелю ў царкве горада Газы
  • Хлопчыкі падчас святкавання Пальмавай нядзелі ў царкве Дамаска, Сірыя
  • Святар у саборы Святой Марыі ў Памплоне, на поўначы Іспаніі
  • Традыцыйныя вербы на прылаўку вулічных гандляроў у Варшаве, Польшча
  • Вернікі трымаюць аздобленыя галінкі ядлоўцу і вярбы ля Капліцы Вострай брамы ў Вільнюсе
  • Традыцыйная служба ў Вербную нядзелю падчас пандэміі каронавіруса ў саборы Святога Патрыка ў Нью-Йорку
  • Святар на пікапе праехаў па раёнах Клайе (Ліван), каб блаславіць вернікаў падчас Пальмавай нядзелі
  • Тэатральнае прадстаўленне хрысціян па біблейскім сюжэце пра ўезд Іісуса Хрыста ў Іерусалім у царкве Уэслі ў Хайдарабадзе, Індыя
  • Крыж з асвячонага пальмавага лісця на каталіцкай імшы ў Індыі
  • Хрысціяне трымаюць пальмавае лісце на службе ў Пальмавую нядзелю
  • Вернікі ў ахоўных масках падчас імшы ў Пальмавую нядзелю каля Нацыянальнага свяцілішча ў Паранаке, Філіпіны
  • Вернік іграе ролю Ісуса Хрыста падчас спектакля ў Пальмавую нядзелю каля сабора Істапалапа ў Мехіка
© REUTERS / POOL
Члены духавенства на імшы ў Пальмавую нядзелю, якую праводзіць Папа Францыск, у базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане. З-за каронавіруса на плошчы Святога Пятра ў гэтым годзе зноў не адбылася масавая працэсія з пальмавымі і аліўкавымі галінамі, у якой раней па традыцыі штогод прымалі ўдзел тысячы каталікоў, якія прыязджалі ў Ватыкан з усяго свету.

У мінулым годзе з-за каронавірусных абмежаванняў усе масавыя сходы былі адменены, у гэтым годзе заходнія хрысціяне разам адзначылі Пальмавую (Вербную) нядзелю і пачатак Перадвелікоднага тыдня.

Праўда, у галоўнага каталіцкага храма свету на плошчы Святога Пятра з-за каронавіруса ў гэтым годзе зноў не адбылася масавая працэсія для католікаў усяго свету. Аднак перад літургіяй Папа Францыск па традыцыі блаславіў пальмавыя і аліўкавыя галіны і заклікаў маліцца за ўсіх ахвяр гвалту - свята азмрочыў тэракт перад каталіцкім храмам у Інданэзіі, які адбыўся раніцай, у выніку чаго пацярпелі людзі.

Уваход Гасподні ў Іерусалім, або Пальмавую нядзелю, хрысціяне разам адзначылі ў храме Гроба Гасподняга і на Аліўнай гары. Паводле Евангелля, Ісус, набліжаючыся да Іерусаліма і знаходзячыся паблізу Аліўнай гары, паслаў двух сваіх вучняў за маладым аслом, вярхом на якім ён заедзе ў Іерусалім. У горадзе народ вітаў яго як цара, кідаючы перад ім на дарогу пальмавыя галіны.

Як адсвяткавалі хрысціянскае свята ў Ватыкане і Іерусаліме, а таксама ў Іспаніі, Польшчы, Індыі, Мексіцы і іншых краінах свету, глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.

Беларускія каталікі велікодныя святы сустракаюць ва ўмовах каронавірусных абмежаванняў, якія былі ўведзены год таму. Так, тэатралізаваныя прадстаўленні з ослікам былі адменены, аднак вернікі сабраліся на святочную імшу.

Чытайце таксама:

Тэги:
хрысціяне, абмежаванне, фота, Пальмавая нядзеля, Каталікі

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы