Вы ў іх абавязкова закахаецеся! Самыя прыгожыя птушкі Беларусі
Падпісацца
Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак краіны - ад белай блакітніцы, якую рэдка можна ўбачыць, да звыклага ўсім, але не менш выдатнага шпака.
Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак Беларусі. Некаторыя з іх, нажаль, сустракаюцца сёння зусім рэдка - напрыклад, сіваваронкі, - іншыя ж побач з намі вельмі часта - як, напрыклад, дзятлы.
Паглядзіце гэтыя фатаграфіі і закахайцеся ў птушак гэтак жа, як мы.
© Public Domain 谷崎かおる / KingfisherЗімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.
1/12
© Public Domain 谷崎かおる / Kingfisher
Зімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.
© Pixabay / Sabine LöwerДаўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
2/12
© Pixabay / Sabine Löwer
Даўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
CC BY-SA 4.0 / El Golli Mohamed / European Bee-eaterЗалацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.
Залацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.
CC BY-SA 2.0 / Sergey Pisarevskiy / Azure TitБелая блакітніца - беласнежна-блакітная - крыху менш за вялікую сініцу, але крыху буйнейшая за блакітніцу, жыве ў пойменных лясах з густым падлескам.
Белая блакітніца - беласнежна-блакітная - крыху менш за вялікую сініцу, але крыху буйнейшая за блакітніцу, жыве ў пойменных лясах з густым падлескам.
CC BY-SA 4.0 / Francis Franklin / Carduelis carduelisЧорнагаловы шчыгел - самая маляўнічая птушачка. Яркі і прыкметны, залаты ўюрок (так яго называюць англічане) быў птушкай 2018 года ў Беларусі. Шчыглы выбіраюць для гнездавання зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай паласе, паркі, скверы, таму пакутуюць ад актыўнай абрэзкі дрэў.
Чорнагаловы шчыгел - самая маляўнічая птушачка. Яркі і прыкметны, залаты ўюрок (так яго называюць англічане) быў птушкай 2018 года ў Беларусі. Шчыглы выбіраюць для гнездавання зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай паласе, паркі, скверы, таму пакутуюць ад актыўнай абрэзкі дрэў.
CC BY 2.0 / Koshy Koshy / European RollerПералётная птушка сіваваронка з вельмі прыгожым зелянява-блакітным з пералівамі і іржава-карычневым апярэннем гняздуецца ў дуплах і сілкуецца буйнымі казуркамі. З-за зарастання лугоў кожная сустрэча з сіваваронкай сёння стала вялікай рэдкасцю, ужо ў бліжэйшыя гады гэты від можа цалкам знікнуць з тэрыторыі Беларусі.
Пералётная птушка сіваваронка з вельмі прыгожым зелянява-блакітным з пералівамі і іржава-карычневым апярэннем гняздуецца ў дуплах і сілкуецца буйнымі казуркамі. З-за зарастання лугоў кожная сустрэча з сіваваронкай сёння стала вялікай рэдкасцю, ужо ў бліжэйшыя гады гэты від можа цалкам знікнуць з тэрыторыі Беларусі.
CC BY-SA 4.0 / Zeynel Cebeci / A common hoopoeСтыляга удод любіць прылятаць на поўдзень нашай краіны. Ахвотна селіцца ў разрэджаных дубровах, ва ўзлесках саспелых хваёвых бароў. Нярэдка выяўляецца па рачных поймах з ўчасткамі алешніку або асобнымі старымі дрэвамі.
Стыляга удод любіць прылятаць на поўдзень нашай краіны. Ахвотна селіцца ў разрэджаных дубровах, ва ўзлесках саспелых хваёвых бароў. Нярэдка выяўляецца па рачных поймах з ўчасткамі алешніку або асобнымі старымі дрэвамі.
CC BY-SA 2.0 / DFSB DE / Red KiteА як вам гэты прыгажун? Чырвоны каршун гняздуецца толькі ў параўнальна мала закранутых дзейнасцю чалавека кутках паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа арэала гэтага драпежніка.
А як вам гэты прыгажун? Чырвоны каршун гняздуецца толькі ў параўнальна мала закранутых дзейнасцю чалавека кутках паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа арэала гэтага драпежніка.
© Pixabay / ian kelsallГэтая драпежная прыгажуня - рэдкая птушка ў нашых краях. Але ўсё ж сіпуха залятае на гнездаванне на поўнач і ўсход Беларусі.
9/12
© Pixabay / ian kelsall
Гэтая драпежная прыгажуня - рэдкая птушка ў нашых краях. Але ўсё ж сіпуха залятае на гнездаванне на поўнач і ўсход Беларусі.
CC BY-SA 4.0 / Bouke ten Cate / Red-spotted bluethroatСтройная вытанчаная варакушка гняздуецца ў хмызняках па берагах вадаёмаў, жыве скрытна і спявае пераважна ўвечары і ўначы. Самец "носіць" на грудзях яркае блакітнае кашне.
Стройная вытанчаная варакушка гняздуецца ў хмызняках па берагах вадаёмаў, жыве скрытна і спявае пераважна ўвечары і ўначы. Самец "носіць" на грудзях яркае блакітнае кашне.
© PxHereВялікага пярэстага дзятла можна сустрэць практычна ў любым месцы, дзе ёсць дрэвы. Гэта самы звычайны прадстаўнік сямейства на тэрыторыі Беларусі. Але ж гэта не значыць, што ён не варты быць уключаным у топ самых прыгожых птушак.
11/12
© PxHere
Вялікага пярэстага дзятла можна сустрэць практычна ў любым месцы, дзе ёсць дрэвы. Гэта самы звычайны прадстаўнік сямейства на тэрыторыі Беларусі. Але ж гэта не значыць, што ён не варты быць уключаным у топ самых прыгожых птушак.
CC BY-SA 2.0 / Tim Felce / StarlingШпака ў Беларусі можна ўбачыць вельмі часта, але прыгледзьцеся: які прыгажун!
Шпака ў Беларусі можна ўбачыць вельмі часта, але прыгледзьцеся: які прыгажун!