07:56 11 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
  • Одры Хэпберн ў сукенцы Givenchy з Оскарам за ролю ў фільме Рымскія вакацыі, 1954 год
  • Грэйс Кэллі і Марлон Брандо са статуэткамі Оскар у Лос-Анджэлесе, 1955 год
  • Актрыса і спявачка Барбара Стрэйзанд у расшытым бліскаўкамі празрыстым касцюме Арнольда Сказі з Оскарам за ролю ў фільме Смешная дзяўчынка, 1969 год
  • Актрыса і спявачка Шэр у стварэнні дызайнера Боба Макі пазіруе з акцёрам Донам Амечы на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар у Лос-Анджэлесе 1986 год
  • Муж і жонка Том Круз і Ніколь Кідман на 69-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1997 год
  • Актрыса Шэран Стоўн і рэжысёр Майк Ван Дзім на 70-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1998 год
  • Спявачка і актрыса Б'ёрк у лебядзінай сукенцы дызайнера з Македоніі на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2001 год
  • Актрыса Джулія Робертс ў сукенцы Valentino атрымлівае прэмію Оскар за галоўную ролю ў фільме Эрын Брокавіч, 2001 год
  • Актрыса Холі Бэры ў сукенцы Elie Saab у 2002 годзе атрымлівала Оскар за лепшую жаночую ролю ў фільме Баль монстраў
  • Актрыса Хілары Суэнк са сваім мужам Чадам Лоў на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2005 год
  • Актрыса Наталі Портман аб'яўляе намінантаў на сцэне 77-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2005 год
  • Актрыса Гвінет Пэлтроу на ўручэнні прэміі Оскар, 2012 год
  • Анджэліна Джолі на чырвонай дарожцы Оскара, 2012 год
  • Джэніфер Лоўрэнс на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2013 год
  • Білі Портер на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2019 год
© AP
Одры Хэпберн ў сукенцы Givenchy з "Оскарам" за ролю ў фільме "Рымскія вакацыі", 1954 год. У фінальных кадрах стужкі актрыса з'яўляецца ў падобнай сукенцы, дызайнер зрабіў для яе такую ж - карункавую і вытанчаную.

Урэщце адбылося галоўнае галівудскае мерапрыемства года - цырымонія ўручэння ўзнагарод "Оскар" - успамінаем самыя абмяркоўваемыя сукенкі за ўсю гісторыю чырвонай дарожкі кінапрэміі.

Беласнежны лебедзь Б'ёрк, задзірлівы касцюм са стразамі Барбары Стрэйзанд, прывабная сукенка з празрыстым верхам Холі Бэры, высокі разрэз Анджэліны Джолі або ўзрушана эфектная Шэран Стоўн у ліловай спадніцы і кашулі "бойфрэнда" - які вобраз вам здаецца самым годным?

Нельга не згадаць Одры Хэпберн у Givenchy - узор ідэальнага свецкага выхаду, і любімую акторку Хічкока Грэйс Кэллі, чыя сукенка на шлейках стала класікай гламура па-амерыканску.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь самыя запамінальныя вобразы зорак кіно за ўсю гісторыю прэміі "Оскар".

Глядзіце таксама:

Тэги:
кінапрэмія, чырвоная дарожка, гісторыя, сукенка, узнагарода, "Оскар"

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы