03:11 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
  • Аляксандр Абдулаў
  • Аляксандр Абдулаў з Яўгеніяй Сіманавай
  • Аляксандр Абдулаў
  • Ірына Алфёрава і Аляксандр Абдулаў
  • Аляксандр Абдулаў
  • Акцёр Аляксандр Абдулаў і кінааператар Канстанцін Апрацін
  • Акцёр Аляксандр Абдулаў
  • Акцёр Аляксандр Абдулаў
  • Акцёр Аляксандр Абдулаў і Аляксандра Захарава
  • Народны артыст РСФСР Аляксандр Абдулаў
  • Артысты Ірына Алфёрава і Аляксандр Абдулаў з дачкой Ксюшай дома
  • Галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатра Ленком Марк Захараў і акцёр Аляксандр Абдулаў (2003 год).
  • Акцёры Аляксандр Абдулаў і Павел Дзеравянка
  • Аляксандр Абдулаў
  • Кадр з фільма рэжысёра Сяргея Салаўёва Ганна Карэніна
  • Аляксандр Абдулаў у сцэне з фільма рэжысёра Сяргея Салаўёва Ганна Карэніна
  • Помнік Аляксандру Абдулаву на Ваганькаўскіх могілках у Маскве
© Sputnik / Дмитрий Коробейников
Калегі-акцёры лічылі Аляксандра Абдулава лавеласам, яму прыпісвалі мноства раманаў з прыхільніцамі (фота 1986 года).

Прыхільніцы Аляксандра Абдулава ўспамінаюць свайго куміра - 29 траўня прыгажун-акцёр святкаваў свой дзень нараджэння, ў 2021 годзе яму магло б споўніцца 68 гадоў. У падборцы Sputnik глядзіце рэдкія фатаграфіі са здымак і з жыцця савецкага сэкс-сімвала.

Адзін з самых таленавітых савецкіх акцёраў стаў знакамітым у 25 гадоў, калі сыграў Мядзведзя ў казцы "Звычайны цуд". Менавіта рамантычныя вобразы зрабілі яго ўлюбёнцам жаночай аўдыторыі. Ролі ў фільмах "Той самы Мюнхгаўзен", "З каханымі не раставайцеся", "Чарадзеі", "Самая абаяльная і прывабная" трывала замацавалі за Абдулавым тытул савецкага сэкс-сімвала.

У творчай калекцыі Аляксандра Абдулава мноства тэатральных роляў і каля сотні кінапрац, у тым ліку, культавыя "Формула кахання", "Геній", акрамя таго, у трох фільмах ён выступіў рэжысёрам. Адным з апошніх у яго кар'еры стаў фільм "Лузер", у якім ён не толькі сыграў галоўную ролю, але і выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам. 

Калегі нездарма лічылі артыста лавеласам, яму прыпісвалі мноства раманаў з прыхільніцамі. Экранны раман з першай прыгажуняй савецкага кіно Ірынай Алфёравай у фільме "З каханымі не раставайцеся" вельмі хутка стаў рэальным, акцёры ажаніліся, а затым і абвянчаліся, а дачку Ірыны Ксенію Абдулаў выхоўваў як родную. Шлюб самай прыгожай пары савецкага кінематографа падоўжыўся 14 гадоў.

Шчаслівым не толькі мужам, але і бацькам Аляксандра Абдулава зрабіла другая жонка Юлія. Яны заключылі шлюб у 2006 годзе, і праз год у іх нарадзілася дачка Жэня. Да гэтага моманту ў акцёра не было родных дзяцей. Аднак сямейную ідылію праз 9 месяцаў пасля нараджэння дачкі перапыніла страшная вестка аб хваробе Аляксандра - чацвёртая стадыя рака лёгкага. Кумір мільёнаў пайшоў з жыцця 13 гадоў таму - 3 студзеня 2008 года.

Чытайце таксама:

Тэги:
фота, кіно, жыццё

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы