12:48 23 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Ежаль

МЗС Украіны прапануе адазваць свайго пасла з Мінску, Рада—звольніць

© Sputnik Алексей Никольский
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Украінскае знешнепалітычнае ведамства выступіла з ініцыятывай замяніць Міхаіла Ежаля “патрыётам”, дэпутаты патрабуюць ад прэзідэнта звольніць пасла.

МІНСК, 20 сак-Sputnik. Міністэрства замежных спраў Украіны ўнесла прапанову аб адклiканнi пасла ў Беларусі Міхаіла Ежаля з дадзенай пасады, паведаміла першы намеснік міністра МЗС Наталля Галібарэнка.

Пытанне аб адстаўцы Ежаля падняў на пленарным пасяджэнні ў пятніцу ва ўкраінскім парламенце народны дэпутат фракцыі "Народны фронт" Ігар Гузь, заявіўшы аб сваім звароце да Пятра Парашэнкі з прапановай звольніць Ежаля з пасады.

 "Гэта менавіта той Ежаль, які быў міністрам абароны пры Януковічу, які разваліў тылавое забеспячэнне ўкраінскай арміі",-заявіў дэпутат.

Галібарэнка у сваю чаргу паведаміла, што пытанне аб звальненні і прызначэнні паслоў ажыццяўляецца ўказам прэзідэнта, МЗС падтрымлівае звальненне пасла і абяцае паскорыць працэдуру. "З боку міністэрства замежных спраў была ўнесена адпаведная прапанова аб адклiканнi дзеючага амбасадара Ежаля з дадзенай пасады",-сказала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. Яна таксама адзначыла, што новы пасол павінен быць патрыётам, прафесіяналам і "найлепшым чынам прадстаўляць інтарэсы Украіны ў Беларусі".

Ежаль быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі ў красавіку 2013 года. Да гэтага ён два гады выконваў абавязкі міністра абароны краіны, а раней быў галоўнакамандуючым Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл.

Тэги:
Міністэрства замежных спраў Украіны, Наталля Галібарэнка, Міхаіл Ежаль, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы