"Начных ваўкоў" могуць не прапусціць праз беларуска-польскую мяжу

© Sputnik / Алексей Ничукин / Перайсці ў медыябанкУдзельнікі міжнароднага ваенна-патрыятычнага аўтапрабегу
Удзельнікі міжнароднага ваенна-патрыятычнага аўтапрабегу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі таксама гучаць заклікі сарваць патрыятычны мотапрабег расійскіх байкераў.

МІНСК, 21 апр — Sputnik. Польшча не павінна ўпускаць на сваю тэрыторыю расійскіх байкераў з клуба "Начныя ваўкі", лічыць кіраўнік групы палітычных саветнікаў прэм'ер-міністра Польшчы Яцэк Растоўскі.

Мотапрабег у гонар 70-годдзя Перамогі стартуе 25 красавіка, расійскія байкеры маюць намер праехаць праз Мінск і Брэст, а затым наведаць Варшаву, былы нацысцкі канцлагер "Аўшвіц-Біркенаў" у Асвенцыме і горад Вроцлаў. Далей у маршруце "Начных ваўкоў" — Браціслава, Вена, Прага, Мюнхен. Завяршэнне патрыятычнай акцыі запланавана ў берлінскім Трэптаў-парку ля помніка Воіну-вызваліцелю.

Ці пускаць “начных ваўкоў” у Еўрасаюз?

"Асобам, якія будуць ідэнтыфікавацца як члены клуба "Начныя ваўкі", не дазволена праязджаць праз польскую мяжу", — сказаў Растоўскі у эфіры польскага тэлеканала TVN24.

Польскі палітык назваў ініцыятыву расійскіх байкераў "палітычнай дэманстрацыяй". Паводле яго слоў, "не павінна быць так, што грамадзяне аўтарытарных дзяржаў аўтаматычна маюць права на палітычныя дэманстрацыі ў дэмакратычных дзяржавах".

Ён растлумачыў, што калі "Начныя ваўкі" з'явяцца на польскай мяжы, то "супрацоўнікі мытні і памежжа могуць папросту іх не ўпусціць".

"Я лічу, што калі мы робім нешта, што з'яўляецца правільным, то рабіць гэта трэба, нягледзячы на рэакцыю (расійскага боку)", —сказаў Растоўскі, адзначыўшы, што рэйд расійскіх байкераў з'яўляецца "відавочнай правакацыяй ў кантэксце агрэсіі Расіі на Украіне". 

З заклікам не дапусціць акцыю расійскіх байкераў на тэрыторыі Беларусі да беларусаў звярнуўся вядомых апазіцыйны дзеяч Зянон Пазьняк, які пражывае ў эміграцыі з 1996 года.

Стужка навiн
0