20:15 24 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Перад пачаткам Чарнобыльскага шляху

Удзельнікі “Чарнобыльскага шляху” пачалі збірацца ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

Беларуская апазіцыя ў 2015 годзе вырашыла адмовіцца ад традыцыйнага мітынгу-рэквіема на 26 красавіка і абмяжуецца толькі шэсцем па цэнтральных вуліцах сталіцы.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Удзельнікі традыцыйнай красавіцкай вулічнай акцыі "Чарнобыльскі шлях" пачалі збірацца на пляцоўцы перад кінатэатрам "Кастрычнік", паведамляе карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

У нядзелю ў беларускай сталіцы шэраг палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў праводзяць "Чарнобыльскі шлях", прымеркаваны да чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Раніцай у Мінску адбылося афіцыйнае жалобнае мерапрыемства.

Арганізатары заклікалі сваіх прыхільнікаў выйсці шэсце пад лозунгам “Не расійскай ядзернай пагрозе“.

Перед началом Чернобыльского шляха у кинотеатра Октябрь
© Sputnik/ Виктор Толочко
перад пачаткам Чарнобыльскага шляху каля кінатэатру "Кастрычнік"

Як паведамляе карэспандэнт Sputnik, а 14:00 да месца збору прыбыла некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі, яны трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і расцяжкі з лозунгамі “Астравец – другi Чарнобыль”, “Спыніць ПАЛIТЫЧНЫ Чарнобыль”. Першымі да кінатэатра “Кастрычнік” прыбылі лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў фіксуюць на відэа ўсё, што адбываецца.

Сотрудники ОМОН возле кинотеатра Октябрь
© Sputnik/ Виктор Толочко
АМАП перад пачаткам Чарнобыльскага шляху

Удзельнікі партыі БНФ прынеслі так званы "звон свабоды", а таксама абраз Маці божай ахвяраў

Чарнобыля з нацыянальным рушніком.

Актывісты праводзяць збор подпісаў з патрабаваннем "вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, а таксама іншых палітвязняў", у тым ліку асуджанага Маскоўскім акруговым ваенным судом да двух-гадоў у калоніі-пасяленні за заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці і апраўданне тэрарызму Кірыла Сілівончыка.

 

Тэги:
Чарнобыльскі шлях, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы