10:44 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык

МЗС: РБ чакае ад АБСЕ дыскусіі па ўрэгуляванні крызісу ў Украіне

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
73 0 0

Сустрэча ў Хельсінкі прадаставіць магчымасць “разгледзець наспеўшыя пытанні рэфармавання АБСЕ, а таксама адаптацыі арганізацыі да сучасных задачам з акцэнтам на прадухіленне канфліктаў” лічаць у міністэрстве.

МІНСК, 9 ліп —Sputnik. Беларускі бок чакае, што на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню АБСЕ ў Хельсінкі пройдзе інтэнсіўная дыскусія па пытанні ўрэгулявання крызісу ў Украіне, заяўляе МЗС Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 9-10 ліпеня зробіць візіт у Хельсінкі для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню АБСЕ.

"Беларускі бок чакае інтэнсіўнай дыскусіі на гэтай сустрэчы па ўрэгуляванні крызісу ў Украіне, які стаў каталізатарам беспрэцэдэнтнага за апошнія дзесяцігоддзі росту напружанасці ў Еўропе", — заявіў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі-прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Ён таксама заявіў, што ў Мінску разлічваюць "на падтрымку супольнасці АБСЕ мірнага працэсу і той працы, якая вядзецца на мінскай пляцоўцы ў рамках работы трохбаковай кантактнай групы".

Прэс-сакратар МЗС, што адзначыў беларускі бок зыходзіць з таго, што мае быць сустрэча, у якой прыме ўдзел намеснік міністра знешнепалітычнага ведамства Купчына, прадаставіць магчымасць "разгледзець наспеўшыя пытанні рэфармавання АБСЕ, а таксама адаптацыі арганізацыі да сучасных задачам з акцэнтам на прадухіленне канфліктаў".

Тэги:
Дзяржаўная палітыка, Палітычны працэс, Палітыка, МЗС Беларусі, Дзмітрый Мірончык, Беларусь, Еўропа

Галоўныя тэмы