21:40 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Сэм Вудхауз

Журналіст ВВС: брытанцы ўспрымаюць Беларусь як "нешта за Польшчай"

© Sputnik/ Антон Агнявы
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11810

Sputnik пагутарыў з Сэмам Вудхауз, рэдактарам палітычных праграм ВВС, і папрасіў пра некалькі перадвыбарных урокаў. Адкрываем сшыткі – ВВС навучыць нас працаваць.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Паглядзець на палітычнага журналіста, які працуе на BBC з 1996 года і натхніцца напярэдадні ўласных выбараў, у прастору ЦЭХ, дзе ладзілася сустрэча, прыйшлі журналісты і дзяржаўных, і недзяржаўных СМІ. Абодва бакі зачаравана слухалі спадара Сэма, Sputnik узяў у журналіста эксклюзіўнае інтэрв'ю.

Сэм Вудхауз
© Sputnik/ Антон Агнявы
Сэм Вудхауз

Пра самыя вясёлыя беларускія выбары

Нямногія брытанцы змогуць знайсці Беларусь на мапе, тым больш — зарыентавацца ў вашых выбарах. Беларусь успрымаюць як нешта, што знаходзіцца далей за Польшчу. Я нават не памятаю дакладна, якія былі рэзультаты мінулых выбараў — нешта каля 85 адсоткаў за вашага прэзідэнта? Каб дасягнуць дэмакратыі, вам прыйдзецца прыкласцім яшчэ шмат намаганняў. Самае цікавае, што вы знаходзіцеся на мяжы з Еўропай, а некаторыя нават кажуць, у цэнтры.

На жаль, я не дастаткова добра валодаю вашай медыйный сітуацыяй, каб сказаць, якія СМІ ў асвятленні выбараў паводзяць сябе больш прафесійна.

Пра урокі Кіссінджэра

Генрі Кіссінджэр казаў, што калі ты пераходзіш ад адной сістэмы да другой, табе трэба рухацца невялічкімі крокамі, дзюйм за дзюймам — аднамоментна нічога не зменіцца. Брытанія праходзіла праз гэта — больш за трыццаць гадоў у нас доўжыўчя канфлікт з Паўночнай Ірландыяй, міравы працэс цягнуўся напрацягу жыццяў некалькі пакаленняў. Мы дасягнулі міру, але ж рухаліся невялічкімі крокамі.

Сэм Вудхауз
© Sputnik/ Антон Агнявы
Сэм Вудхауз

Пра палітызаванасць брытанцаў

Безумоўна, брытанскі тэлеэфір насычаны ў тым ліку і папулярнымі шоў, і спартовымі трансляцыямі, нягледзячы на гэта, мы актыўна міксуем гэта з палітычнымі дэбатамі і праграмамі грамадскага значэння. Напрыклад, кожны чацвер напрацягу гадзіны, прадстаўнікі дзяючай улады, апазіцыі і яшчэ тры рандомныя прадстаўнікі партый атрымліваюць слова ў тэлеэфіры падчас папулярнага шоў. Яны адказваюць на пытанні аўдыторыі на галоўным канале — і гэта доўжыцца цягам году, мы не даем палітыку выключна ў перадвыбарчы перыяд.

Адзінае адрозненне ў тым, што перад выбарамі ўключаюцца асаблівыя правілы — кожнаму кандыдату ў эфіры павінна быць выдзелены пэўны роўны прамежак час. І гэтыя правілы вельмі строгія, для іх выканання на шоу ёсць мадэратар. Ёсць патрыі, якія падтрымлівае толькі 3-5% насельніцтва, публіка не бачаць іх кожны дзень, трэба даць ёй час на асэнсаванне іх з'яўлення ў эфіры.

Сэм Вудхауз
© Sputnik/ Антон Агнявы
Сэм Вудхауз

Пра прэзідэнцкія дэбаты

— У Брытаніі таксама некаторыя палітыкі могуць адмовіцца ад удзелу ў дэбатах альбо ў запісу ток-шоу. Наколькі я разумею, у вашым выпадку гаворка ідзе пра прэзідэнта. Пэўна, калі ён лічыць лепшым для свайго рэйтынгу не з'яўляцца на дэбатах, мае рацыю і спрачацца з тым цяжка. У пэўным сэнсе гэта нават больш эфектыўна — выставіць сваіх канкурэнтаў на экране і пакінуць іх сам-насам з аудыторыя. Аўдыторыі прасцей сачыць за адным чалавекам, а не за трыма. Тут спрацоўвае прынцып, па якім вы набіраеце людзей на працу — вы не сабіраеце іх разам, нашто гэта рабіць? Так вы не зможаце сачыць за кожным з іх.

Тэги:
Сэм Вудхауз, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы