08:55 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у прыёме ад імя прэзідэнта ЗША Барака Абамы на 70-й сесіі Генасамблеі ААН

Лукашэнка з малодшым сынам пабывалі ў Абамы

© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
85 0 0

Прэс-служба беларускага прэзідэнта распаўсюдзіла іх сумесны з лідэрам ЗША Баракам Абамай і яго жонкай Мішэль здымак.

МІНСК, 1. Кас — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем пабывалі на прыёме ў Барака Абамы, фатаграфія з мерапрыемства з'явілася на афіцыйным сайце беларускага лідэра.

Прэзідэнт Беларусі знаходзіўся ў ЗША з працоўным візітам 27-29 верасня. У паездцы яго суправаджаў малодшы сын — ён, апроч іншага, знаходзіўся і ў зале падчас выступу Лукашэнкі з трыбуны Генасамблеі ААН.

Наведаў беларускі лідэр і прыём, уладкованы прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Гэта было апошняе мерапрыемства Лукашэнкі ў краіне. Там ён і яго сын сфатаграфаваліся з Абамай і яго жонкай, Мішэль.

Фатаграфія была зроблена на прыёме, які праводзіўся ў гонар кіраўнікоў дэлегацый на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад імя прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.

Аляксандр Лукашэнка таксама правёў у Нью-Ёрку шэраг сустрэч з лідэрамі іншых дзяржаў і кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Тэги:
Дзяржаўны апарат, Палітыка, ААН, Барак Абама, Аляксандр Лукашэнка, Нью-Ёрк, ЗША, Паўночная Амерыка, Амерыка, Увесь свет

Галоўныя тэмы