02:49 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сцягі Беларусі і Еўрасаюза

ЕС афіцыйна замацаваў зняцце санкцый з Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Пры гэтым абмежавальныя меры ў дачыненні да чатырох чалавек, якія падазраюцца ў датычнасці да знікненьня апазыцыйных палітыкаў, а таксама зброевае эмбарга прадоўжана на год.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Савет Еўрапейскага саюза афіцыйна замацаваў рашэнне аб тым, што не будуць падоўжаныя санкцыі ў дачыненні да 170 грамадзян і трох юрыдычных асоб Беларусі, якія мінаюць 29 лютага, гаворыцца ў паведамленні Савета.

Адпаведнае палітычнае рашэнне было прынята 15 лютага.

"Дваццаць пятага лютага Савет вырашыў не працягваць абмежавальныя меры ў дачыненні да 170 чалавек і трох кампаній, дзеянне санкцый супраць якіх ужо было прыпынена", — паведаміў Савет ЕС.

Пры гэтым Еўрасаюз афіцыйна падоўжыў на год дзеянне зброевага эмбарга супраць Беларусі і санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек.

"Ён (Савет — Sputnik) падоўжыў цяперашнія меры на адзін год, уключаючы зброевае эмбарга ў дачыненні да Беларусі і замарожванне актываў і забарона на паездкі ў дачыненні да чатырох чалавек, унесеных у спіс (санкцый) у сувязі з нявырашанымі знікненнямі двух апазіцыйных палітыкаў, аднаго бізнэсмэна і аднаго журналіста", — паведаміў Савет ЕС.

У камюніке адзначаецца, што нарматыўны дакумент будзе апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС 27 лютага 2016 года.

Еўрасаюз, які заяўляе аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, у 2012 годзе пашырыў уведзеныя яшчэ ў снежні 2010 года санкцыі ў дачыненні да краіны, у прыватнасці абмежаваўшы ўезд беларускіх чыноўнікаў на тэрыторыю Еўрасаюза, і паставіў умовай паляпшэння адносін вызваленне ўсіх "палітвязняў". Мінск сцвярджаў, што палітвязняў у краіне няма. 15 лютага бягучага года Савет кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза прыняў рашэнне аб частковым скасаванні санкцый супраць Беларусі.

Тэги:
Эканамічныя санкцыі, Міжнародныя арганізацыі, Еўрасаюз, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы