01:25 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей

Макей: трэба пераадолець геапалітычны эгаізм

© Sputnik/ Сергей Пушкин
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што ва ўмовах новых рэалій асабліва важнымі з'яўляюцца інтэграцыйныя працэсы.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Беларусь і Расія выступаюць за пераадоленне геапалітычнага эгаізму, заявіў падчас прэс-канферэнцыі МІА "Россия сегодня" кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што сёння ў свеце існуе мноства негатыўных з'яў: ад Нагорнага Карабаха да сітуацыі на Данбасе. У такіх умовах, лічыць міністр, асабліва важнымі з'яўляюцца інтэграцыйныя працэсы.

"Неабходна пераадолець геапалітычны эгаізм, за што заўсёды выступаюць Беларусь і Расія", — заявіў Макей. На думку міністра, інтэграцыйным саюзам неабходна "спалучэнне, а не канкурэнцыя".

Таксама кіраўнік МЗС рэспублікі выказаўся пра тое, што адносіны Беларусі і Расіі "абрастаюць міфамі і вольнымі тлумачэннямі". Макей запэўніў журналістаў у сваёй гатоўнасці развеяць усе міфы.

Высока ацаніў міністр развіццё і Саюзнай дзяржавы, і СНД. Зрэшты, у размове пра Саюз незалежных дзяржаў Макей нагадаў аб неабходнасці яго рэфармавання, але падкрэсліў, што ні аб якім скасаванні саюза і гаворкі быць не можа.

Тэги:
Саюзная дзяржава, Міжнародная палітыка, СНД, Россия сегодня, Уладзімір Макей, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы