04:30 20 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Экс-презідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў

СМІ: Міхаілу Гарбачову забаранілі ўезд на Украіну

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Раней Гарбачоў, каментуючы далучэнне Крыма да Расіі, адзначаў, што ў той сітуацыі таксама дзейнічаў бы падобным чынам.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Экс-прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову забаранілі ўезд на тэрыторыю Украіны, паведаміў у чацвер тэлеканал "112 Украіна" са спасылкай на крыніцу ў Службе бяспекі краіны.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны, дэпутат Вярхоўнай рады Антон Герашчанка раней заяўляў, што Кіеў пасля выказванняў Гарбачова пра Крым паспрабуе закрыць яму шлях у Еўропу. Ён дадаў, што звярнуўся з заявай да кіраўніка СБУ і міністра замежных спраў з прапановай забараніць Гарбачову ўезд на тэрыторыю Украіны. Гарбачоў, у сваю чаргу, адзначаў, што не ездзіў і не будзе ездзіць на Украіну.

"Экс-прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову забаронены ўезд на Украіну", — гаворыцца ў паведамленні на сайце тэлеканала.

Раней Гарбачоў у інтэрв'ю выданню Sunday Times каментаваў, у прыватнасці, адзін з паваротных момантаў для адносінаў Масквы і Захаду — далучэнне Крыму да Расіі — і падтрымаў дзеянні Масквы. Паводле слоў экс-прэзідэнта СССР, ён сам бы дзейнічаў падобным чынам у той сітуацыі.

Рэакцыя на выказванні экс-прэзідэнта СССР прагучала не толькі з Вярхоўнай рады. Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку таксама папрасілі ініцыяваць працэс пазбаўлення Гарбачова Нобелеўскай прэміі міру, адпаведная петыцыя была апублікаваная ў панядзелак на сайце кіраўніка дзяржавы. А вось улады Крыма пазітыўна ўспрынялі выказванні былога савецкага лідэра: кіраўнік парламента Крыма Уладзімір Канстанцінаў запрасіў Гарбачова наведаць паўвостраў.

Тэги:
Дзяржаўная палітыка, Міхаіл Гарбачоў, Украіна

Галоўныя тэмы