09:43 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

За 110 месцаў у беларускім парламенце будзе змагацца 521 кандыдат

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

У парламент мае намер вярнуцца кіраўнік дзеючай палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і атлет-дэпутат Вадзім Дзевятоўскі, таксама паспрабуюць трапіць спявачка Ірына Дарафеева, рэжысёр Юры Хашчавацкі і артыст Яўген Крыжаноўскі.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістраваны 521 чалавек, гаворыцца на спецыяльным рэсурсе Цэнтрвыбаркама, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі.

"Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах", — цытуе партал словы кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Раней у інтэрв'ю Sputnik Ярмошына ахарактарызавала дадзеную кампанію як "не крыважэрную і ліберальную". І адзначыла, што колькасць адмоваў у рэгістрацыі патэнцыйным кандыдатам адчувальна меншая, чым назіралася чатыры гады таму.

Шэраг акруговых камісій ужо пачаў публікаваць спісы кандыдатаў. Так, паводле дадзеных, размешчаных на сайце Віцебскага аблвыканкама, на 14 месцаў у парламенце прэтэндуюць 66 кандыдатаў, у тым ліку некалькі дзеючых парламентарыяў.

Працягнуць працу ў парламенце разлічваюць атлет Вадзім Дзевятоўскі і старшыня дзеючай Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Полацкай сельскай акрузе за мандат дэпутата будзе змагацца намеснік старшыні ліберальна-дэмакратычнай партыі, артыст Яўген Крыжаноўскі.

Невялікі выбар будзе ў выбаршчыкаў адразу трох акругаў Мінскай вобласці, у Салігорскім, Заслаўскім і Сеніцкім акругах зарэгістраваныя толькі па два кандыдаты. Прычым у Салігорску канкураваць будуць намеснік генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Андрэй Рыбак і слесар гэтага ж прадпрыемства Аляксандр Малочка.

Цікавая канфігурацыя кандыдатаў складваецца і ў Бярэзінскай акрузе, дзе намеснік начальніка УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Пётр Атрошчанка будзе змагацца за дэпутацкае месца ў тым ліку і з двума партыйцамі, прадстаўніком левай партыі "Справядлівы свет" грузчыкам аэрапорта Мінск Аляксандрам Суконка і членам БСДП(Г) санітаркай Надзеяй Шомчэнка.

Вядома, што кандыдатамі зарэгістраваныя член АГП рэжысёр Юры Хашчавацкі і спявачка Ірына Дарафеева. Прычым Дарафеева змагла вельмі здзівіць сяброў акруговай камісіі, калі прынесла такую вялікую колькасць подпісаў — 4 846 пры неабходных у тысячу, а таксама нізкай колькасцю забракаваных подпісаў. Несапраўднымі прызналі толькі 12 з 1 206 правераных.

Тэги:
Парламент, Нацыянальныя выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына, Беларусь

Галоўныя тэмы