13:55 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзень выбараў у Беларусі

Лазавік: ужо прагаласавала больш за 31% выбаршчыкаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары-2016 (7)
710

Сакратар ЦВК лічыць, што Бог любіць Беларусь і заўсёды на важныя палітычныя кампаніі дае добрае надвор'е.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік адзначае высокую яўку выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах 2016 года.

Парламенцкія выбары ў Беларусі
© Sputnik / Виктор Толочко

"За час датэрміновага галасавання прагаласаваў 31% выбаршчыкаў", — заявіў Лазавік журналістам.

Паводле яго слоў, гэта высокі ўзровень яўкі. Ён таксама адзначыў, што традыцыйна на асноўны дзень галасавання ўвесь час бывае добрае надвор'е.

"Хачу сказаць, што Бог любіць Беларусь. Вы ж заўважылі, што падчас значных палітычных падзеяў у Беларусі стаіць добрае надвор'е, як сёння, да прыкладу", — сказаў Лазавік. Пры гэтым ён нагадаў, што ўчасткі сёння працуюць зрання і адкрыліся ў 8.00.

Тэмы:
Парламенцкія выбары-2016 (7)
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Мікалай Лазавік, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы