14:05 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Глава місіі АБСЕ Каэтана дэ Зулуета

Кіраўнік місіі АБСЕ: спадзяюся, наша праца будзе карыснай

© Sputnik/ Евгений Казарцев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
410

Кіраўнік місіі назіральнікаў ад АБСЕ гатова будзе даць ацэнку парламенцкіх выбараў у Беларусі толькі ў панядзелак.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Місія назіральнікаў АБСЕ ўдзячная ўладам Беларусі за гасціннасць і ветлівасць, заявіла журналістам у нядзелю кіраўнік місіі Каэтана дэ Зулуета.

Кіраўнік місіі наведала ў нядзелю выбарчы ўчастак № 700 у Мінску. Назірае за ходам кампаніі яна ў Беларусі з 2 жніўня і падкрэслівае, што ўлады рэспублікі самі запрасілі назіральнікаў ад АБСЕ.

"Мы вельмі ўдзячныя за ветлівасць і гасціннасць. Выніковае заключэнне і ацэнка выбараў будуць толькі заўтра, калі мы падзелімся ўражаннямі з назіральнікамі ад ПАСЕ", — сказала дэ Зулуета журналістам.

На выбарчым участку кіраўніка місіі цікавілі гендэрныя суадносіны ў выбарчай камісіі, а таксама палітычная прыналежнасць назіральнікаў — усе яны апынуліся з неапазіцыйных структур.

У эксклюзіўным інтэрв'ю са Sputnik Каэтана дэ Зулуета выказала сваё меркаванне пра тое, ці з'яўляюцца заключэнні міжнародных назіральнікаў палітычнымі.

"Ёсць міжнародная метадалогія. І мы тут назіраем згодна з ёй — каб выбары прайшлі і па міжнародных стандартах, і ў адпаведнасці з законамі Беларусі. Я была б вельмі рада, калі б нашы заключэння былі карысныя ўладам Беларусі — казала я пра гэта і на сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай", — сказала кіраўнік місіі і падкрэсліла, што справаздачы міжнародных назіральнікаў выключна аб'ектыўныя і не з'яўляюцца "палітычнымі жэстамі".

Каэтана де Зулуета на участке с наблюдателями
© Sputnik/ Евгений Казарцев
Каэтана дэ Зулуета на ўчастку з назіральнікамі

Пракаментавала суразмоўніца Sputnik і пачутыя ад некаторых афіцыйных асоб папрокі ў тым, што АБСЕ не назірае за выбарамі ў ЗША, а асаблівую ўвагу надае Беларусі.

"Цяпер нашы і доўгатэрміновыя, і кароткатэрміновыя назіральнікі працуюць і ў Расіі, і ў Беларусі, і сёлета ў ЗША. Важна разумець, што там зусім іншая выбарчая сістэма, якую таксама трэба разумець і ацэньваць. Але гэтай восенню мы зробім максімальна поўныя справаздачы па выбарах і ў Беларусі, і ў ЗША", — запэўніла дэ Зулуета.

Кіраўнік місіі таксама распавяла пра тое, што міжнародныя назіральнікі не адчуваюць праблемаў у працы ні ў адным з рэгіёнаў Беларусі.

Суразмоўца Sputnik асабліва адзначыла той факт, што пасля прэзідэнцкіх выбараў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і параіў увасобіць у жыццё рэкамендацыі АБСЕ, пасля чаго пры ЦВК была створана адпаведная камісія.

Тэмы:
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
Тэги:
Нацыянальныя выбары, АБСЕ, Каэтана дэ Зулуета, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы