14:20 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
901

Назіральнікі адзначылі некаторыя тэхнічныя недакладнасці ў ходзе правядзення выбараў, аднак гэта не паўплывала на агульную карціну.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Місія назіральнікаў СНД падрыхтавала прамежкавую справаздачу і заяву аб выбарах у ніжнюю палату беларускага парламента, якія адбыліся ў Беларусі, выбары прызнаныя адпаведнымі беларускаму заканадаўству, Канстытуцыі Беларусі, а таксама празрыстымі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак старшыня Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў.

Парламенцкія выбары адбыліся ў Беларусі 11 верасня. У асноўны электаральны дзень галасаванне праходзіла ў 110 акругах, на 110 месцаў у парламенце прэтэндавала 485 кандыдатаў, прычым упершыню для перамогі ў акрузе ім было дастаткова адноснай колькасці галасоў. Па папярэдніх дадзеных, правам голасу скарысталіся больш за 74% выбаршчыкаў.

"Высновы, да якіх прыйшла місія: выбары 11 верасня праводзіліся ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Яны адпавядалі дэмакратычным стандартам, былі адкрытымі і празрыстымі. Акрамя таго, было забяспечана свабоднае волевыяўленне грамадзян", — сказаў Лебедзеў. Ён дадаў, што місія падрыхтавала адмысловую заяву, якая будзе апублікавана пасля канчатковага падвядзення вынікаў выбараў.

Кіраўнік Выканкама СНД адзначыў, што аб дэмакратычнасці беларускіх выбараў сведчыць і склад выбаркамаў, у якіх было шмат прадстаўнікоў ад апазіцыі, а таксама вялікая колькасць назіральнікаў.

"Нас парадавала, што ў мясцовых назіральнікаў не было заўваг, хоць мы і адзначалі некаторыя тэхнічныя недакладнасці", — распавёў Лебедзеў. Паводле яго слоў, самай распаўсюджанай тэхнічнай памылкай былі выпадкі, калі члены адной сям'і разам уваходзілі ў кабіну для галасавання.

Як падкрэсліў кіраўнік Выканкама СНД, напярэдадні ён правёў сустрэчу з прадстаўнікамі місіі АБСЕ, і яны таксама адзначылі, што выбары ў рэспубліцы сталі больш дэмакратычнымі. Такія высновы назіральнікі зрабілі як на падставе наяўных у іх матэрыялаў, так і з улікам асабістага вопыту назіранняў.

Місія назіральнікаў ад шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва таксама прызнае парламенцкія выбары ў Беларусі легітымнымі і адпаведнымі дэмакратычным стандартам, заявіў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў.

"Мы зыходзім з таго, што на падставе наяўных у нас матэрыялаў і асабістай прысутнасці на выбарчых участках можна зрабіць высновы: выбары ў Беларусі ў палату прадстаўнікоў прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Беларусі і міжнароднымі абавязацельствамі, якія краіна ўзяла на сябе", — сказаў Алімаў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён падкрэсліў, што "выбары, якія прайшлі, адбыліся як адкрытыя, свабодныя і легітымныя".

Алімаў адзначыў, што ў адрас місіі не паступала зваротаў і скаргаў ад назіральнікаў. Генеральны сакратар ШАС таксама распавёў, што ў нядзелю ўвечары сябры місіі падрыхтавалі выніковую заяву, якая пасля падвядзення канчатковых вынікаў выбараў будзе апублікавана на сайце Арганізацыі.

Тэги:
Галасаванне, Нацыянальныя выбары, СНД, ШАС, Рашыд Алімаў, Сяргей Лебедзеў, Беларусь

Галоўныя тэмы