09:32 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Прэс-канферэнцыя ў Інфацэнтры ЦВК

Рэспубліка выканала большасць рэкамендацый АБСЕ падчас выбараў

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
801

У новым беларускім парламенце будуць прадстаўнікі розных партый, у тым ліку і апазіцыйных, але больш за ўсё – камуністаў.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абрана 38 жанчын, што складае 34% ад колькасці дэпутатаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў панядзелак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

У беларускім парламенце будуць прадстаўнікі некалькіх палітычных партый, у тым ліку апазіцыйных, але больш за ўсё камуністаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ад ЛДПБ будзе 1 дэпутат, ад АГП — 1, ад Беларускай партыі працы і справядлівасці — 3, ад камуністычнай партыі Беларусі — 8 дэпутатаў.

Таксама Ярмошына распавяла, што ў ніжнюю палату абрана досыць вялікая колькасць вядомых людзей, у ліку якіх надзвычайны і паўнамоцны пасол у Аўстрыі і Харватыі Валерый Варанецкі, спявачка Ірына Дарафеева. Акрамя гэтага, у парламент было пераабрана 28 дэпутатаў мінулага склікання.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць, што рэспубліка выканала большасць рэкамендацый АБСЕ пры правядзенні парламенцкіх выбараў.

"Самае галоўнае для нас — дзейнічаць у тым ключы, у якім рэкамендуе АБСЕ. Я думаю, што большасць рэкамендацый мы выканалі", — сказала Ярмошына ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Яна патлумачыла, што нявыкананымі засталіся толькі тыя рэкамендацыі, якія патрабуюць унясення змяненняў у нацыянальнае заканадаўства.

Між тым, адзначыла кіраўнік ЦВК, Цэнтрвыбаркам з'яўляецца правапрымяняльным органам і не можа выступаць з заканатворчымi ініцыятывамі.

"Мы прааналізуем прапановы міжнародных назіральнікаў і з улікам гэтага прадставім даклад прэзідэнту. Тое, што прэзідэнт даручыць, і ўвойдзе ў закон", — сказала Ярмошына.

Парламенцкія выбары адбыліся ў Беларусі 11 верасня. У асноўны электаральны дзень галасаванне праходзіла ў 110 акругах, на 110 месцаў у парламенце прэтэндавала 485 кандыдатаў, прычым упершыню для перамогі ў акрузе ім было дастаткова адноснай колькасці галасоў. Па папярэдніх дадзеных, правам голасу скарысталіся больш за 74% выбаршчыкаў.

Датэрміновае галасаванне на выбарах ажыццяўлялася з аўторка, па дадзеных ЦВК, датэрмінова прынялі ўдзел у выбарах 31% выбаршчыкаў.

На сайце ЦВК апублікаваныя папярэднія дадзеныя аб складзе новага парламента.

Тэги:
Галасаванне, Нацыянальныя выбары, АБСЕ, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына, Беларусь

Галоўныя тэмы