09:28 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Старшыня ЦВК Беларускі Лідзія Ярмошына

Ярмошына адкрыла першую сесію дэпутатаў 6-га склікання

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

На паседжанне прыйшлі ўсе 110 дэпутатаў, сярод іх упершыню за 15 гадоў два прадстаўнікі апазіцыі.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Першая сесія новага складу дэпутацкага корпуса беларускага парламента пачала працу; сесію, на якой будуць вырашацца кадравыя пытанні, адкрыла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, на паседжанне прыйшлі ўсе 110 дэпутатаў, сёння будуць абраныя спікер ніжняй палаты і яго намеснік.

На паседжанні прысутнічаюць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, генеральны пракурор Аляксандр Канюк, кіраўнік праўлення Нацбанка Пётр Калаур.

Ярмошына адзначыла, што ў гэты склад дэпутацкага корпуса ўвайшлі юрысты, лекары, эканамісты, спартсмены, аграрыі, у іх ліку 16 дэпутатаў, якія прадстаўляюць пяць партый.

Упершыню з 2004 года ў Палату прадстаўнікоў па выніках парламенцкіх выбараў, якія завяршыліся 11 верасня, патрапілі апазіцыйныя кандыдаты — Ганна Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ.

Тэги:
Урад Беларусі, Нацыянальны сход РБ, Лідзія Ярмошына, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы