20:04 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Такая ж колькасць камісій было ва ўсіх папярэдніх скліканнях, акрамя першага. На думку спікера Андрэйчанкі, гэта аптымальны лік.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання будзе ўтворана 14 пастаянных камісій, іх назвы застануцца такімі ж, як і ў папярэднім скліканні.

Першая сесія новага складу дэпутацкага корпуса пачала сваю працу ў аўторак, яе адкрыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. На сесію з'явіліся ўсе 110 дэпутатаў, сярод якіх і два прадстаўнікі апазіцыі. Старшынёй Палаты прадстаўнікоў быў абраны Уладзімір Андрэйчанка.

"У першым складзе парламента было 11 камісій, у другім і ўсіх наступных — 14 камісій. Гэта аптымальны лік, які дазваляе ахапіць усе сферы заканадаўчай дзейнасці", — заявіў Андрэйчанка. Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за тое, каб колькасць камісій засталася ранейшай.

Яны таксама не выказалі пярэчанняў аб перайменаванні камісій. Спікер прапанаваў парламентарыям прагаласаваць за зацвярджэнне назваў камісій і вылучаць свае кандыдатуры ў камісіі.

Старшыні пастаянных камісій будуць абраныя на пасяджэнні сесіі ў чацвер.

Тэги:
Ніжняя палата парламента, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Уладзімір Андрэйчанка, Беларусь

Галоўныя тэмы