СМІ: Клінтан на дэбатах магла выдаць сакрэты ЗША

© REUTERS / Jonathan ErnstСаколка з выявай Клінтан
Саколка з выявай Клінтан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эксперты ўпэўнены, што Клінтан, карыстаючыся сваім былым службовым становішчам, замест таго, каб абараняць інфармацыю, працягвае яе выдаваць.

МІНСК, 21 кас — Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан падчас дэбатаў са сваім супернікам-рэспубліканцам Дональдам Трампам магла распаўсюдзiць сакрэтныя звесткі, якія маюць дачыненне да ядзернай зброі, паведамляе РІА Новости са спасылкай на Fox News.

У сераду, 19 кастрычніка, адбыліся апошнія тэледэбаты прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла. Падчас свайго выступу былы дзяржсакратар Клінтан заявіла, што яе галоўнаму апаненту нельга давяраць кантроль над ядзернай зброяй ЗША і што дзесяць чалавек, адказныя за ядзерную зброю, не даверылі б Трампу "ядзерную кнопку". Акрамя гэтага Клінтан распавяла, што з моманту аддачы загаду аб выкарыстанні ядзернай зброі прэзідэнтам да фактычнага запуску праходзіць чатыры хвіліны.

"У канчатковым выніку пытанне ядзернай зброі заключаецца ў тым, што, калі прэзідэнт аддае загад, яго павінны выконваць. Праходзіць прыкладна чатыры хвіліны з моманту аддачы загаду да таго, як адказныя за запуск ядзернай зброі людзі робяць гэта", —сказала Клінтан.

"Усё адно, ці дакладна лічба ў чатыры хвіліны, усё, што мае дачыненне да магчымасцяў ЗША па нанясенні ўдару, звычайна з'яўляецца сакрэтнай інфармацыяй. Яна (Клінтан) мае схільнасць выкарыстоўваць свой ранейшы доступ і пазіцыю дзяржсакратара, каб ствараць уражанне дасведчанасці, быццам у яе ёсць адказы, замест таго, каб абараняць інфармацыю", — завіў былы супрацоўнік Афрыканскага камандавання Дон Магуайр.

На думку амерыканскіх экспертаў, словы Клінтан аб прамежку ў чатыры хвіліны паміж загадам і запускам ядзернай зброі можна расцаніць як парушэнне сакрэтнасці аперацый. Як заявіў былы ваенны падраздзялення ВМС ЗША, выказванне Клінтан "з'яўляецца прамым парушэннем пратаколаў нацыянальнай бяспекі ЗША і заканадаўства. У нашай краіны няма больш важных сакрэтаў, чым тыя, якія абараняюць нашы магчымасці стратэгічнага ядзернага стрымлівання".

Прадстаўнік перадвыбарнай кампаніі Клінтан адхіліў абвінавачванні ў тым, што Клінтан раскрыла сакрэтную інфармацыю. Таксама ён падаў тэлеканалу некалькі публікацый у СМІ і навуковых артыкулах, падрабязна апісваючых працэдуру ядзернага рэагавання ЗША. Аднак эксперты, сярод якіх былы вайсковец ВМС ЗША і экс-супрацоўнік выведкі, падкрэслілі, што сам факт згадкі ў акадэмічных дакументах не дае права дзяржаўным чыноўнікам, якія маюць або мелі раней доступ да сакрэтнай інфармацыі, абмяркоўваць гэта публічна.

Стужка навiн
0