01:24 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Андрэй Кабякоў у Кыргызстане

Прэм'ер Кабякоў прыляцеў у Кыргызстан

© Photo: сайт правительства Кыргызстана
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Беларускага прэм'ера ў аэрапорце Манас сустрэў выканаўца абавязкаў намесніка прэм'ер-міністра Кыргызстана Жэніш Разакаў.

МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў прыбыў у Кыргызстан з працоўным візітам, самалёт прызямліўся у аэрапорце Манас, паведаміў аддзел інфармацыйнага забеспячэння апарата ўрада Кыргызскай Рэспублікі.

Беларускі прэм'ер узначальвае дэлегацыю Беларусі, якая возьме ўдзел у 15-м юбілейным паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў – чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацы.

"У міжнародным аэрапорце Манас прэм'ер-міністра Беларусі сустрэў выканаўца абавязкаў намесніка прэм'ер-міністра Кыргызскай Рэспублікі Жэніш Разакоў", – гаворыцца у паведамленні.

Паседжанне Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў – чальцоў ШАС пройдзе 3 лістапада у Бішкеку. На ім будуць абмеркаваныя практычныя пытанні развіцця супрацы у ШАС. Асноўную ўвагу нададуць перспектывам развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках паседжання плануецца падпісанне каля 10 дакументаў.

Дзяржавамі – назіральнікамі у ШАС з'яўляюцца Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія, Пакістан.

Тэги:
Анрэй Кабякоў, Кыргызстан

Галоўныя тэмы