Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна папярэдне запланаваная на 22 лістапада

© Пресс-служба президента РФ / Перайсці ў медыябанкАляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнікі дзяржаў на перамовах у Маскве хочуць надаць новы імпульс адносінам Расіі і Беларусі.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі сустрэнуцца ў бліжэйшы час і паспрабуюць надаць новы імпульс адносінам паміж краінамі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дае прэс-канферэнцыю расійскім журналістам і блогерам у чацвер. У рамках стасункаў з журналістамі Лукашэнка пракаментаваў праблемныя кропкі ў адносінах Беларусі і Расіі — паводле яго слоў, іх трэба вырашаць не на ўзроўні прэзідэнтаў, а на ўзроўні збліжэння дзяржаўнай палітыкі і рэалізацыі намечаных планаў.

"Новага добрага ў нашых адносінах, на жаль, нічога. Мы дамовіліся (з прэзідэнтам Пуціным — Sputnik) на 22 дзесьці, што сустрэнемся. Абмяркуем прынцыповыя пытанні. Мы ўжо па ўсіх вызначыліся, трэба проста выконваць. З воку на вока сядзем і дамовімся, пастараемся надаць новы імпульс адносінам", — заявіў Лукашэнка.

Сярод пералічаных прэзідэнтам праблем у адносінах — прэтэнзіі да паставак "беларускіх крэветак", адсутнасць адзінага рынку лекаў і тое, што шмат хто ў РФ адгароджваецца ад Беларусі, хаця, па словах Лукашэнкі, адзіны рынак "велізарнай Расіі не страшны — гэта яна нас лёгка можа паглынуць". Інфармацыя аб падрыхтоўцы візіту беларускага лідэра ў Расію з'явілася ў пачатку лістапада, аднак тады канкрэтныя даты не называліся.

На пазамінулым тыдні Лукашэнка пабываў у Катары і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, дзе правёў шэраг двухбаковых сустрэч. Пазней МЗС Беларусі праінфармала, што сустрэча прэзідэнтаў адбудзецца ў бліжэйшы час.

Стужка навiн
0