Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка лічыць Мінск ідэальнай пляцоўкай для перамоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрадстаўнік АБСЕ у кантактнай групе Марцін Сайдзік і прэс-сакратар МЗС Беларусі Зміцер Мірончык перад журналістамі
Прадстаўнік АБСЕ у кантактнай групе Марцін Сайдзік і прэс-сакратар МЗС Беларусі Зміцер Мірончык перад журналістамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі ўдалося захаваць стабільнасць і парадак, нягледзячы на негатыўныя сусветныя тэндэнцыі.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Роля Мінска ў забеспячэнні стабільнасці на еўрапейскім кантыненце будзе ўзрастаць, заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла РІА "Новости".

Пуцін і Абама абмеркавалі Сірыю і Мінск - Sputnik Беларусь
Відэа
Чатыры хвіліны пра галоўнае: Пуцін і Абама абмеркавалі Сірыю і Мінск

"За апошнія гады свет не стаў стабільнейшым. Усе востра адчуваюць, як праблемы, якія ўзнікаюць у адной яго частцы, нечакана выяўляюцца на іншым канцы кантынента. Сур'ёзна змяніўся міжнародны кантэкст і вакол нашай краіны, якая апынулася ў зоне прамога сутыкнення разнаскіраваных геапалітычных інтарэсаў вялікіх гульцоў", — заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, Беларусі "ўдалося захаваць стабільнасць і парадак, прадэманстраваць, што краіна адбылася як суверэнная дзяржава і праводзіць узважаную ўнутраную і знешнюю палітыку".

"Наша краіна — адзіная з шасці ўдзельніц (праграмы ЕС — Sputnik) "Усходняга партнёрства", дзе адсутнічаюць ваенныя і замарожаныя канфлікты", — падкрэсліў Лукашэнка і дадаў, што "гэта вельмі цікава, выгадна і трэба ЕС".

Пуцін і Трамп на адным білбордзе - Sputnik Беларусь
Відэа
Пуцін і Трамп на адным білбордзе

Прэзідэнт дадаў, што рэспубліка ўносіць "важкі ўклад у барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі".

"Канструктыўныя ініцыятывы нашага боку спрыялі таму, што Мінск стаў, па сутнасці, ідэальнай перамоўнай пляцоўкай па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Упэўнены, што ў сучасных умовах каштоўнасць Беларусі як стабілізуючага фактара ў Еўропе будзе толькі ўзрастаць. І гэта вельмі патрэбна Еўропе, яна можа заўжды скарыстацца гэтым фактарам", — сказаў на заканчэнне ён.

З пачатку ваеннай аперацыі ў Данбасе Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай для бакоў канфлікту. З верасня 2014 года ў ходзе сустрэч у Мінску кантактнай групы прынята ўжо тры дакументы, якія рэгламентуюць крокі па дэскалацыі канфлікту. Улады Украіны ў красавіку 2014 года пачалі ваенную аперацыю супраць самаабвешчаных ЛНР і ДНР, якія заявілі аб незалежнасці ў лютым 2014 года. Па апошніх дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту сталі больш за 9,6 тысячы чалавек.

Стужка навiн
0