10:22 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Кіраўнік ЦВК лічыць, што яна ў пэўным плане з'яўляецца незаменнай на сваёй пасадзе.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Падаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў на пасадзе старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў было ўспрынята з задавальненнем, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

Тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу ЦВК завяршаецца 20 снежня. На сустрэчы Ярмошынай з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла 25 лістапада, стала вядома, што дзеючая кіраўнік камісіі застанецца на сваёй пасадзе.

"У прынцыпе, я ўспрыняла яе (навіну пра падаўжэнне тэрміна — Sputnik) з задавальненнем. Па-першае, я лічу, што любому чалавеку прыемна, калі яго цэняць і лічаць у пэўным плане незаменным. Па-другое, я яшчэ, напэўна, занадта маладая душой, каб сядзець на пенсіі і вязаць шкарпэтачкі", — сказала Ярмошына ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".

У снежні бягучага года споўнілася 20 гадоў, як Ярмошына з'яўляецца кіраўніком ЦВК Беларусі — яна была прызначаная прэзідэнтам на гэтую пасаду 6 снежня 1996 года.

Раней прэзідэнт таксама ўзгадніў новы склад Цэнтрвыбаркама, у тым ліку намесніка старшыні і сакратара.

Тэги:
Лідзія Ярмошына, Беларусь

Галоўныя тэмы