Міністрам адукацыі прызначаны Ігар Карпенка

© Sputnik / Виктор ТолочкоІгар Карпенка
Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да прызначэння кіраўніком міністэрства Карпенка некалькі гадоў працаваў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў у чацвер міністрам адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі, паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка - Sputnik Беларусь
Міністрам працы і сацыяльнай абароны стаў Валерый Малашка

Карпенка працаваў у Мінгарвыканкаме, дзе курыраваў сацыяльныя пытанні, а таксама ідэалогію. У сталічнай мэрыі ён быў заняты з 2011 года. У чацвер стала вядома, што прэзідэнт прызначыў яго міністрам адукацыі.

Акрамя працы ў мэрыі, вядомы Карпенка і як першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Двойчы ён абіраўся ад партыі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, у якой курыраваў міжнародныя адносіны.

Ігар Карпенка жанаты, у яго ёсць сын. Па адукацыі новы міністр — настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і англійскай мовы. Дадзеных аб вучоных ступенях і званнях Карпенкі ў адкрытым доступе няма.

Карпенка на пасадзе міністра змяніў Міхаіла Жураўкова, які кіруе Мінадукацыі са снежня 2014 года.

 

Стужка навiн
0