00:13 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Курыльскія выспы, архіўнае фота

Расія дала імёны пяці Курыльскім выспам

© Sputnik Сергей Кривошеев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0

Адна з выспаў атрымала імя міністра замежных спраў і старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэя Грамыкі, які нарадзіўся ў Беларусі.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Токіё выказала пратэст Маскве ў сувязі з прысваеннем назваў пяці безназоўным выспам Курыльскай грады, паведамляе РІА "Новости".

Напярэдадні кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб прысваенні назваў пяці выспам Курыльскай грады. Двум выспам прысвоілі імёны дзяржаўных дзеячаў: адна названа ў гонар міністра замежных спраў і старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэя Грамыкі, а другая — у памяць пра былога губернатара Сахалінскай вобласці Ігара Фархутдзінава. Яшчэ дзве выспы назвалі імёнамі вайскоўцаў: генералаў Кузьмы Дзеравянка, які падпісаў акт аб капітуляцыі Японіі ад СССР, і Аляксея Гнячко, які доўгі час служыў на Далёкім Усходзе. Пятая выспа атрымала імя ў гонар Ганны Шчацінінай — першай у свеце жанчыны — капітана далёкага плавання.

"Гэта не адпавядае пазіцыі нашай краіны і выклікае вялікае шкадаванне. Па дыпламатычных каналах 13 лютага быў накіраваны пратэст Расіі", — паведаміў у аўторак генеральны сакратар японскага кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга.

Японія прэтэндуе на паўднёвыя выспы Курыльскай грады — Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і архіпелаг Хабамаі. Перадачу ёй гэтых выспаў Японія паставіла ўмовай заключэння мірнай дамовы з Расіяй, якая па заканчэнні Другой сусветнай вайны так і не была падпісана. Пазіцыя Масквы заключаецца ў тым, што паўднёвыя Курылы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусветнай вайны, і расійскі суверэнітэт над імі мае адпаведнае міжнародна-прававое афармленне.

Дарэчы, кіраўнік МЗС Японіі Фуміа Кісіда пацвердзіў намер сустрэцца на палях саміту "вялікай дваццаткі" (G20) у Боне з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, каб абмеркаваць мірную дамову.

Саміт у Боне намечана правесці 16-17 лютага.

Тэги:
Геаграфія, Палітыка, Андрэй Грамыка, Японія, Расія