04:20 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Сцяжкі Беларусі і ЕС

МЗС: Беларусь чакае ад ЕС поўнай адмены санкцый

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
410

У той жа час у рэспубліцы разумеюць, што для гэтага патрэбны час, і ставяцца да сітуацыі спакойна.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Беларусь чакае ад Еўрасаюза поўнай адмены санкцый, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.

"У мінулым годзе было адменена большасць санкцый у дачыненні да Беларусі, гэта паклала пачатак новаму этапу ў беларуска-еўрапейскіх адносінах. Пасля амаль дваццаці гадоў мы нарэшце можам казаць аб сур'ёзнай нармалізацыі адносін. Мы чакаем адмены і рэшты санкцый, хаця разумеем, што для гэтага патрэбны час, і ставімся да гэтага спакойна", — заявіў Краўчанка ў інтэрв'ю венгерскай газеце Magyar Hírlap.

Краўчанка адзначыў, што ў папярэднія гады адносіны Беларусі і ЕС былі няпростымі, пры гэтым з абодвух бакоў былі свае прычыны паступаць тым ці іншым чынам. Сёння Мінск і Брусель шукаюць агульныя падыходы, агульныя інтарэсы, магчымасці супрацоўніцтва.

"Мне здаецца, мы змаглі пераадолець многія супярэчнасці. Вядома, застаюцца яшчэ некаторыя праблемныя пытанні, але мы імкнемся знайсці па іх кампраміс. Безумоўна, забеспячэнне бяспекі ў рэгіёне — у інтарэсах абодвух бакоў", — сказаў намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што міратворчыя намаганні Мінска для нармалізацыі сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны мелі пазітыўнае значэнне. "У той жа час, Беларусь прапанавала гэтую перамоўную пляцоўку не для атрымання палітычных дывідэндаў, а ў інтарэсах хутчэйшага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Мы зацікаўлены, каб у нашых непасрэдных суседзяў, дзе пражывае мноства беларусаў, сітуацыя стабілізавалася", — сказаў Краўчанка, дадаўшы, што гэтыя перамовы спрыялі перагляду ацэнкі Беларусі, але самі па сабе не з'яўляліся ў гэтым вызначальнымі.

По теме

Макей заклікаў ганаровых консулаў прасоўваць інтарэсы Беларусі
Тэги:
санкцыі, Палітыка, МЗС Беларусі, ЕС, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы