20:21 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Польскі сцяг на будынку Амбасады Польшчы ў Мінску

Беларусь і Польшча ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 25 год таму

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2773

Архіў МЗС Польшчы ў Варшаве ў гэтыя дні прэзентуе гістарычныя дакументы і фотаздымкі, прысвечаныя дадзенай падзеі.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Беларусь і Польшча 2 сакавіка адзначаюць 25 гадоў з дня ўсталявання ўзаемных дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Архіў МЗС Польшчы ў гэтыя дні прэзентуе гістарычныя дакументы і фотаздымкі, прысвечаныя дадзенай падзеі.

Паводле паведамлення польскай амбасады, найбольш важным дакументам, які ўваходзіць у прадстаўленыя матэрыялы, з'яўляецца пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін ад 2 сакавіка 1992 г. Яго падпісалі міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі — Кшыштаф Скубішэўскі і Пётр Краўчанка, які знаходзіўся з візітам у Варшаве.

Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай
© Фото: прадастаўлена МЗС Польшчы
Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай

Усталяванне адносін

У даваенны перыяд у Мінску дзейнічала Генеральнае консульства РП, падначаленае пасольству ў Маскве. Установа працавала да 1939 г., яе апошнім кіраўніком быў Казімеж Рудзкі. У пасляваенны час (з 1972 г.) у Мінску дзейнічала таксама Генеральнае консульства ПНР.

Апытанне: што беларусы ведаюць аб Польшчы
© Sputnik/ Артем Бордовский, Елена Васильева

У выніку палітычных змен 1989 і наступных гадоў, паступовага распаду Савецкага Саюза Польшча набыла незалежнасць, пачала будавацца беларуская дзяржаўнасць. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет тагачаснай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі абвясціў аб незалежнасці. Праз некалькі дзён — 31 жніўня — Парламент Польшчы прыняў пастанову, у якой адзначалася, што "Сейм Рэспублікі Польшча з радасцю вітае абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г.", якое стала "рэалізацыяй памкненняў беларускага народа". 10 кастрычніка 1991 г. была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве, а шлях да ўсталявання дыпламатычных адносін адкрыў афіцыйны распад СССР у снежні 1991 г.

Узаемаадносіны былі ўсталяваны ў рамках пагаднення, падпісанага міністрамі замежных спраў 2 сакавіка 1992 г., што дазволіла абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі (спачатку ў ранзе часовых павераных) і стварыць дыпмісіі ў Варшаве і Мінску.

У гэтым жа годзе — 23 чэрвеня 1992 г. — прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве.

По теме

Палякі ў займальным відэа распавялі 20 фактаў пра Беларусь
Тэги:
гісторыя, Палітыка, Польшча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы