06:55 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі

© Photo : пресс-служба президента
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1611

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што захаванне нормаў, закладзеных у Канстытуцыі, з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём канстытуцыі, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Канстытуцыя Беларусі была прынята 23 гады таму — 15 сакавіка 1994 года.

"Дзеючы Асноўны закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што захаванне нормаў, закладзеных у Канстытуцыі, з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння годных умоваў жыцця грамадзянам.

"Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная праца, згуртаванасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да росквіту", — падкрэсліў прэзідэнт.

Тэги:
Канстытуцыя, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы