12:13 23 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
Лідэр партыі Нацыянальны фронт Марын Ле Пэн

Правы ўсплёск: як растлумачыць папулярнасць "правых" партый у Еўропе?

© AFP 2019 / Sebastien Bozon
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2422

Адна з найбуйнейшых міжнародных даследчых кампаній у сферы апытанняў грамадскай думкі TNS Global вывучыла меркаванне заходніх еўрапейцаў аб прычынах росту папулярнасці правых партый.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Еўрапейцы расчараваныя пустымі абяцаннямі ўлады, міграцыяй і эканомікай — з дадзенымі сацапытанняў згодныя і палітыкі.

Адзін з фаварытаў будучых прэзідэнцкіх выбараў у Францыі — правы кандыдат і кіраўнік партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен. Будуць выбары і ў Германіі, дзе папулярнасць набірае партыя "Альтэрнатыва для Германіі", узмацняюцца "правыя" тэндэнцыі і ў многіх іншых краінах.

Пустыя абяцанні і міграцыя

Паводле праведзенага ў рамках праекта Sputnik.Меркаванне апытання, большая частка еўрапейцаў лічаць прычынай росту папулярнасці правых партый пустыя абяцанні ўладаў, так адказалі 43% немцаў, 33% брытанцаў і 45% французаў.

Высокі ўзровень іміграцыі як прычыну папулярнасці правых палітыкаў назвалі 45% французаў, 52% немцаў і 49% брытанцаў, а няўдалую эканамічную палітыку — 34% французаў, 17% немцаў, а таксама 20% брытанцаў.

Што цікава, для французаў аднолькавай праблемай здаюцца як пустыя абяцанні, так і міграцыя. Акрамя таго, 34% немцаў, 25% брытанцаў і 21% французаў незадаволеныя аднатыпным парадкам мэйнстрымных партый.

Каштоўнасць нацыянальных інтарэсаў

На думку Алега Гайдукевіча, першага намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, у якой склаліся цесныя сувязі з еўрапейскімі правымі партыямі, уздым папулярнасці падобных палітычных поглядаў лагічны.

"У Еўропе пачалі разумець каштоўнасць нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту, таму правыя партыі, у тым ліку і "Нацыянальны фронт", набіраюць папулярнасць. Што важна, гэтыя партыі нават не кажуць пра развал Еўрасаюзу — але аб тым, што многія расчараваныя ЕС, што меркаванне людзей і дзяржаў не ўлічваецца", — распавёў Sputnik Гайдукевіч.

Са слоў палітыка, у Францыі многія жыхары расчараваныя міграцыйным крызісам, праблемамі з бізнесам, эканомікай. "Нават знешняй палітыкай — тыя ж санкцыі супраць Расіі або Беларусі ідуць насуперак з інтарэсамі самой краіны, яе жыхароў!" — адзначыў палітык.

Апытанне: прычыны росту папулярнасці правых партый у Еўропе
© Инфографика
Апытанне: прычыны росту папулярнасці правых партый у Еўропе

"Складана прадбачыць, хто пераможа на выбарах у Францыі, але ясна адно: спісваць з рахункаў правыя партыі больш нельга. Прывяду ў прыклад Аўстрыю: пасля прэзідэнцкіх выбараў правая партыя "Свабода" накшталт прайграла, але пры гэтым да яе сталі больш прыслухоўвацца, яна набрала вагу, падтрымку многіх людзей і эліт. Таму што яна адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы дзяржавы", — сказаў на заканчэнне суразмоўца Sputnik.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскасці ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш, чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах. 

Пазнаёмціся з іншымі даследваннямі Sputnik.Меркаванні >>

Тэги:
Sputnik.Меркаванні, Сацыялогія, Алег Гайдукевіч, Еўропа

Галоўныя тэмы