Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі ў Чарнобылі партнёрства ў імя міру

© Photo : Пресс-служба президента Украины / Перайсці ў медыябанкАляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка ў Чарнобылі
Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка ў Чарнобылі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідэр адзначыў, што патэнцыял узаемадзеяння паміж краінамі па чарнобыльскаму пытанню не выкарыстоўваецца ў поўным аб'ёме.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правялі двухбаковую сустрэчу ў Чарнобылі ў дзень 31-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Прэзідэнты ў дзень гадавіны чарнобыльскай катастрофы сустрэліся ў закрытай станцыі — ушанаваць памяць ліквідатараў і даведацца, як ідзе збудаванне новага саркафага над АЭС.

Краіны пераадольваюць наступствы аварыі

"Што такое Чарнобыль для Украіны? Гэта амаль дзесяць працэнтаў тэрыторыі, якая падпала пад непасрэдную радыяцыйную паразу. Гэта больш за тры мільёны так ці інакш пацярпелых", — адзначыў у выступе Парашэнка.

Украінскі лідэр запэўніў, што краіна працягне працаваць з Беларуссю для пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС. Узмацніць садзейнічанне пагадзіўся і Лукашэнка.

"І беларусы, і ўкраінцы разумеюць, што чарнобыльская катастрофа не ведае межаў. Нашыя дзяржавы імкнуцца разам пераадольваць гэтую бяду. Рэалізаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў у галіне радыеэкалагічнага маніторынгу і радыяцыйнага кантролю, сельскай і лясной гаспадаркі, каардынацыі навуковай і інфармацыйнай працы", — адзначыў беларускі прэзідэнт.

Як адзначыў Лукашэнка, Беларусь і Украіна па пытанні ўзаемадзейнічаюць паспяхова, але "патэнцыял магчымасцяў супрацоўніцтва Беларусі і Украіны выкарыстоўваецца далёка не ў поўным аб'ёме".

"Упэўнены, што нашыя навукоўцы, медыкі, эколагі — усе, хто на Беларусі і ва Украіне працуе на ліквідацыю наступстваў аварыі, захаванне здароўя людзей на пацярпелых тэрыторыях, — могуць і павінны зрабіць значна больш", — дадаў Лукашэнка.

Украінцы — не чужыя

Як запэўніў у Чарнобылі беларускі лідэр, ён і далей гатовы спрыяць больш хуткаму мірнаму ўрэгуляванню канфлікту на ўсходзе Украіны.

"Мы будзем працаваць толькі ў імя міру. У нас няма іншай мэты. Украінцы ніколі для беларусаў не былі чужымі людзьмі. Мы родныя людзі", — сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт Украіны, у сваю чаргу, дадаў, што "пасварыць" краіны не атрымаецца ні ў каго, як і зацягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны.

Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны працягнуцца ў сераду на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі.

Стужка навiн
0