18:41 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Візы на мяжы Беларусі і Расіі да ЧС-2018 уводзіцца не будуць

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Зараз у стадыі прапрацоўкі і пытанне таго, каб на час чэмпіянату ў грамадзян трэціх краін была большая свабода перамяшчэння.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Візавы рэжым на мяжы Беларусі і Расіі на час Чэмпіянату свету па футболе 2018 года ўводзіцца не будзе, запэўніў журналістаў у сераду ў Мінску дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Раней у шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя аб магчымасці ўвядзення Расіяй візавага рэжыму на беларуска-расійскай мяжы на час правядзення Чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў РФ у 2018 годзе.

"Выключана. Наадварот, цяпер прапрацоўваецца магчымасць забяспечыць яшчэ большую свабоду перамяшчэння для грамадзян трэціх краін", — заявіў Рапота.

Як адзначыў дзяржсакратар, цяпер гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі. "У нейкіх сітуацыях дастаткова будзе паказаць білет, набыты на спаборніцтвы, з тым, каб можна было прайсці мяжу", — падкрэсліў дзяржсакратар СД.

Актыўна цяпер абмяркоўваюць краіны і міграцыйную прастору. У дадзенай тэме ёсць шэраг аспектаў, адзначыў Рапота.

"Гэта аспекты, звязаныя з каардынацыяй дзеянняў праваахоўных органаў. Ёсць два аспекты, здавалася б, узаемавыключальных, але на самой справе ўзаемадапаўняльных", — дадаў Рапота.

Паводле яго слоў, неўзабаве саюзны Саўмін разгледзіць і канцэпцыю агульнай памежнай бяспекі.

Тэги:
Візы, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Саюзная дзяржава, Рыгор Рапота, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы