Трамп паабяцаў, што Куба будзе вольнай

© REUTERS / Joshua RobertsПрэзідэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт ЗША не ўдакладніў, якім чынам гэта будзе зроблена, але эмбарга ў дачыненні да Вострава Свабоды адмяняць не збіраюцца.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паабяцаў, што забяспечыць свабоду Кубе.

"З божай дапамогай мы хутка даможамся свабоднай Кубы", — заявіў ён на выступе ў Маямі. У той жа час паводле паведамлення Белага дома Трамп анансаваў адмену "аднабаковай здзелкі" папярэдняй адміністрацыі Злучаных Штатаў у дачыненні да Кубы і абвясціў аб правядзенні новай палітыкі. "Я адмяняю цалкам аднабаковую здзелку ранейшай адміністрацыі з Кубай. Яна сее гвалт і нестабільнасць у рэгіёне, і яны (адміністрацыя Абамы — Sputnik) не атрымалі нічога наўзамен", — сказаў Трамп.

Пры гэтым, паводле інфармацыі адміністрацыі ЗША, амерыканскія ўлады гатовыя пачаць перамовы з Кубай па новым пагадненні.

ЗША на працягу больш за 50 гадоў варагавалі з кіраўніцтвам Кубы, у дачыненні да Гаваны дзейнічае гандлёвае эмбарга.

У сакавіку 2016 года экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама здзейсніў афіцыйны візіт у Гавану пасля абвешчанага курсу на нармалізацыю у снежні 2014 года і аднаўлення ў ліпені дыпламатычных адносін, якія былі перапыненыя больш за 50 гадоў таму, пасля рэвалюцыі на Востраве Свабоды. Тады бакі падпісалі шэраг двухбаковых пагадненняў, аднак гандлёвае эмбарга супраць Кубы, уведзеная кангрэсам ЗША паўстагоддзя таму, па-ранейшаму не адменена.

Абама стаў першым амерыканскім лідэрам за амаль 90 гадоў, які наведаў гэтую краіну.     

Стужка навiн
0