16:22 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце Купалле

Лукашэнка заклікаў беларусаў адраджаць малую радзіму і родныя мясціны

© Photo: пресс-служба президента Беларуси
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Год малой радзімы ў Беларусі (11)
2111

Беларускі лідар адзначыў, што пабываў у многіх выдатных месцах, але "прыгажэй вось гэтых месцаў, дзе твае карані і вытокі, няма нідзе".

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня наведаў рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), дзе заклікаў грамадзян рэспублікі адраджаць сваю малую радзіму, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуўся да ўсіх тых, "хто сёння можа нешта зрабіць для краіны, асабліва да людзей заможных, якія маюць пэўныя магчымасці", і заклікаў у бліжэйшыя гады зрабіць для сваёй малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны.

"Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы і не забыўся на яе, зробіць для яе хоць штосьці на працягу трох, можа быць, за пяць гадоў, наша краіна будзе выдатная, яна будзе квітнеючай. Таму мой заклік сёння з маёй малой радзімы да ўсіх тых, хто не забыўся на сваю малую радзіму: давайце для яе зробім максімум, давайце, стаўшы заможнымі людзьмі (тыя, хто здольныя), зробім для гэтых вёсачак, рачулак, для маленькіх гарадкоў і пасёлкаў тое, што мы можам зрабіць", — цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба.

Прэзідэнт таксама растлумачыў, што нядаўняя паездка ў Копысь — спроба ўладкаваць Беларусь і паказаць прыклад, якой краіна павінна быць. Кажучы пра маленькія гарады і вёскі, ён падкрэсліў: "Мы іх проста павінны выратаваць, мы павінны зрабіць іх зручнымі для жыцця нашых людзей, дзяцей, унукаў".

Лукашэнка заўважыў, што, магчыма, некаторым беларусам хочацца кудысьці з'ехаць і дзесьці пабываць.

"Але я аб'ехаў увесь свет за гады свайго прэзідэнцтва, быў у выдатных месцах. І я вам шчыра, ад душы кажу: прыгажэй вось гэтых месцаў, дзе твае карані і вытокі, няма нідзе. Я гэтага не сустракаў", — сказаў прэзідэнт і яшчэ раз заклікаў адраджаць і шанаваць месца, дзе нарадзіліся.

"Гэта — нашы месцы, гэта — наша радзіма, якая дала нам жыццё", — падкрэсліў беларускі лідар.

Свята "Александрыя збірае сяброў" праходзіць 8 і 9 ліпеня ў Шклоўскім раёне. На традыцыйнае святкаванне Івана Купалы збіраюцца штогод сотні чалавек. У гэтым годзе фестываль ля берагоў Дняпра праводзіцца ўжо ў сёмы раз.

Сёння на свяце адбудуцца канцэрты Ірыны Білык і Стаса П'ехі, чакаецца і шмат іншых зорак.

Тэмы:
Год малой радзімы ў Беларусі (11)
Тэги:
свята, Александрыя збірае сяброў, Купалле, Аляксандр Лукашэнка, Александрыя, Беларусь

Галоўныя тэмы