01:39 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Лукашэнка выступае на Кангрэсе рускай прэсы

Лукашэнка: руская мова – гэта маё, гэта жывое

© Sputnik/
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Прэзідэнт просіць Расію не турбавацца тым, што ў Беларусі займаюцца развіццём беларускай мовы.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Беларусь ніколі не адмовіцца ад рускай мовы і працягне ўсяляк развіваць яе і падтрымліваць, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Беларуская мова — гэта наша родная мова, мы ніколі не будзем ад яе адмаўляцца, заўжды будзем яе развіваць і падтрымліваць", — заявіў Лукашэнка, выступаючы на Сусветным кангрэсе рускай прэсы ў сераду ў Мінску.

Прэзідэнт заўважыў, што расійскія чыноўнікі вельмі часта дзякуюць яго за добрае стаўленне да рускай мовы і тыя захады, якія робяцца дзяржавай для яе падтрымкі і развіцця.

"Мяне пачынаюць дзякаваць за стаўленне да рускай мовы. Як быццам Пуцін напісаў і раздаў усім чыноўнікам аднолькавыя паперкі", — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што лічыць рускую мову сваёй роднай мовай.

"Гэта мая мова. Гэта жывое. Гэта ўнёсак не толькі рускіх людзей. У яе ўплецены норавы, характары, у тым ліку беларускага народа", — падкрэсліў прэзідэнт.

Ён заўважыў, што ў Беларусі шмат робіцца і для развіцця беларускай мовы.

"Мы рады, што змаглі падняць і беларускую мову, і вас гэта не павінна насцярожваць", — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўнікоў рускамоўнай прэсы. 

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы