05:48 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка праводзіць сустрэчу з Парашэнкам у Кіеве

Пресс-служба президента Украины
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Лідары Беларусі і Украіны сустрэліся перад будынкам Адміністрацыі прэзідэнта, іх вітала рота ганаровай варты. Да пачатку перамоў Лукашэнка ўшанаваў памяць ахвяраў Галадамору.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу праводзіць сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Лукашэнка накіраваўся ва Украіну з афіцыйным візітам вечарам у чацвер. У яго праграме — перамовы з Парашэнкам у фармаце "адзін на адзін" і ў пашыраным складзе. Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Кіеў у чацвер у другой палове дня, чыноўнікі ляцелі звычайным рэйсам "Белавія".

Як паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, Лукашэнка і Парашэнка сустрэліся перад будынкам Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, лідэраў дзвюх дзяржаў вітала рота ганаровай варты, былі выкананы гімны абедзвюх краін.

Пасля гэтага Лукашэнка і Парашэнка накіраваліся ў будынак Адміністрацыі, дзе ў іх адбудуцца перамовы. Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта Украіны, перамовы павінны былі пачацца ў 11:00, на 12:30 запланавана заява двух прэзідэнтаў прадстаўнікам СМІ.

У прэс-службе беларускага лідара таксама распавялі, што да пачатку афіцыйных перамоваў Лукашэнка ўсклаў вянок да помніка Вечнай Славы на Магіле Невядомага Салдата. Ён таксама наведаў мемарыял ахвяр Галадамору, дзе ўсклаў кветкавую кампазіцыю.

Тэги:
Пётр Парашэнка, Аляксандр Лукашэнка, Украіна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы