МІНСК, 18 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы прайсціся пешшу па цэнтральнай вуліцы Кішынёва, аб гэтым ён заявіў у сераду падчас сустрэчы з малдаўскім лідарам Ігарам Дадонам.
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Малдове з двухдзённым афіцыйным візітам. Адразу пасля аэрапорта ён накіраваўся на сустрэчу з малдаўскім прэзідэнтам.
Беларускі лідар выказаў падзяку за запрашэнне ў Кішынёў. Як нагадаў Лукашэнка, ён часта бывае ў многіх постсавецкіх рэспубліках.
"Але нідзе не адчуваю такой настальгіі, як тут — у Малдове. Праязджаю па цэнтральнай вуліцы Кішынёва, але мне больш за ўсё хацелася прайсціся па ёй пешшу, як калісьці было ў савецкія часы", — прыводзіць Sputnik Moldova словы Лукашэнкі.
Як прызнаўся Лукашэнка, ён раней часта бываў у Кішынёве. Прэзідэнт адзначыў, што ў Малдове жывуць добрыя людзі. Таксама ён высока ацаніў зямлю і клімат. На думку беларускага лідара, у краіне павінна быць шмат доўгажыхароў.
Акрамя перамоў з Дадонам, Лукашэнка возьме ўдзел у цырымоніі старту пасяўной кампаніі. Таксама яго чакае сустрэча з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам.