02:06 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Самалёт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

Дадон уручыў Лукашэнку падарункі, якія могуць не ўлезці ў самалёт

© Photo: Николай Енин
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Шчодрыя дары беларускі лідар атрымаў ад свайго малдаўскага калегі ў абмен на падораную беларускую тэхніку.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон распавёў журналістам, што падарыў кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку малдаўскае віно, арэхі і мёд.

"Я падарыў некалькі скрынь віна, некалькі бочачак майго віна з Садова (роднае сяло Дадона — Sputnik), некалькі сотняў літраў віна, хатні мёд, які вырабляюць у Кондрыцы, і арэхі", — сказаў Дадон ў адказ на пытанне пра тое, што Лукашэнка атрымаў у адказ на свае падарункі.

Пры гэтым ён сказаў, што знойдзе спосаб даставіць падарункі, калі ўсе яны не памесцяцца разам у прэзідэнцкі борт №1.

Лукашэнка, які знаходзіцца з візітам у Малдове, прывёз у падарунак пяць трактароў Belarus і дзве камунальныя машыны МАЗ. Трактары будуць перададзеныя для сяльгасработ, а грузавікі — на поўнач краіны.

Дадон з моманту ўступлення на пасаду прэзідэнта наведваў Беларусь у 2017 годзе, тады ў час сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

По теме

Лукашэнка і Дадон засеялі поле кукурузай
Тэги:
Палітыка, падарункі, Ігар Дадон, Аляксандр Лукашэнка, Малдова

Галоўныя тэмы