09:31 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Падпісанне дакументаў

Дыпламаты, кіраўнікі раёнаў і рэктар: прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Два раёны атрымалі новых кіраўнікоў, у Мінінфарме з'явіўся першы намеснік міністра, а шэраг дыпламатаў накіраваны пасламі ў еўрапейскія краіны.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт прызначыў шэраг паслоў, рэктараў і іншых кіраўнікоў, а таксама даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў ва ўніверсітэты, міністэрствы і раённыя выканаўчыя камітэты.

Новыя дыпламаты

Прэзідэнт прызначыў новага Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Швецыі — ім стаў былы кіраўнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Официальный представитель МИД Беларуси Дмитрий Мирончик
© Sputnik / Виктор Толочко
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Дзмітрый Мірончык

Дыпламат добра знаёмы беларусам — у ролі афіцыйнага прадстаўніка ведамства ён неаднаразова выступаў з заявамі ў СМІ.

Аляксандр Лукашэвіч прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Балгарыі і па сумяшчальніцтве ў Грэцыі і на Кіпры. У Эстоніі прадстаўляць рэспубліку будзе Вячаслаў Качанаў.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прызначыў паслом Чылі па сумяшчальніцтве Уладзіміра Астапенку, які ўжо працуе ў Аргенціне і Уругваі.

Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве стаў Уладзімір Калеснік — пасол рэспублікі ў Інданезіі.

Новыя рэктары

Былы старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Беларусі Генадзь Пальчык будзе кіраваць Акадэміяй кіравання пры прэзідэнце.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
© Sputnik / Любоў Каспяровіч
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)

Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт узначаліў Аляксандр Драган, які працаваў раней дэканам аднаго з факультэтаў.

Яшчэ адна навінка ў сферы адукацыі і навукі — гендырэктарам ДНВА "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах" стаў Аляксандр Чайкоўскі.

Змены ў выканаўчай уладзе

Змены будуць і ў двух раёнах Беларусі. Так, прэзідэнт даў згоду на прызначэнне кіраўніком Кобрынскага райвыканкама Міхаіла Грышкевіча.

Ляхавіцкім райвыканкамам будзе кіраваць Аляксандр Камінскі.

Адбыліся змены і ў міністэрствах. Так, Павел Лёгкі прызначаны першым намеснікам міністра інфармацыі.

Акрамя таго, прызначаны кіраўнікі шэрагу дэпартаментаў: дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Мінфіна стаў Аляксандр Красінскі, кіраўніком Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі стаў Ігар Гусеў.

Новым кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама будзе Георгій Хвалько.

Таксама прэзідэнт прызначыў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі тэлевядучага і кіраўніка АТН Сяргея Гусачэнку.

Тэги:
кадры, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы