19:23 10 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Шыльда МІА Россия сегодня

МІА "Россия сегодня" і РІА "Новости Украина" трапілі пад санкцыі Кіева

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Інфармацыйныя агенцтвы патрапілі ў новую версію санкцыйнага спісу, складзенага ўладамі Украіны. Пётр Парашэнка прыняў адпаведнае рашэнне ўслед за арыштам журналіста Кірыла Вышынскага.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. МІА "Россия сегодня" і агенцтва РІА "Новости Украина" трапілі ў новую версію санкцыйнага спісу Кіева, размешчанага на сайце ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Санкцый шмат не бывае

Ва ўкраінскім сегменце інтэрнэту будзе заблакаваны доступ карыстальнікаў да наступных сайтаў:

  • Россиясегодня.рф
  • Sputniknews.com
  • Ria.ru
  • Rsport.ria.ru
  • 1prime.ru
  • Realty.ria.ru
  • rian.com.ua

Згодна з рашэннем украінскага прэзідэнта будуць заблакаваныя актывы інфармацыйных агенцтваў. Таксама агенцтвам не будуць аказваць паслугі тэлекамунікацыі і адключаць іх ад сетак агульнага карыстання.

Ціск на журналістаў

Раней Служба бяспекі Украіны затрымала галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага. Услед за гэтым СБУ правяла ператрусы ў кіеўскім офісе агенцтва, прэс-цэнтры і нават у кватэрах журналістаў.

СБУ таксама распаўсюдзіла паведамленне, дзе гаварылася пра раскрыццё "сеткі медыяструктур, падкантрольных Расійскай Федэрацыі, якія выкарыстоўваліся ў рамках гібрыднай інфармацыйнай вайны супраць Украіны".

Гарадскі суд Херсона вынес Вышынскаму абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе і арыштаваў яго тэрмінам на два месяцы. Цяпер яму пагражае турэмны тэрмін да 15 гадоў. На допыты ў СБУ выклікана больш за 40 журналістаў і супрацоўнікаў РІА "Новости Украина"

Расійская дыпмісія ў Кіеве патрабавала ад афіцыйных уладаў Украіны спыніць ціск на журналістаў і вызваліць Вышынскага.

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін паведаміў, што ўладам Украіны была накіравана нота пратэсту, у сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол расійскіх СМІ.

Між тым Упраўленне ААН па правах чалавека зафіксавала рост супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ, якія адбываюцца пры папушчальніцтве ўкраінскіх уладаў.

По теме

Арышт Вышынскага: што распавяла жонка кіраўніка РІА "Новости Украина"
Кісялёў: затрыманне Вышынскага і вобыскі - гэта бандытызм і расправа
Тэги:
Свабода СМІ, РІА "Новости Украина", РІА "Новости", МІА "Россия сегодня", Украіна

Галоўныя тэмы