07:10 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў

Лаўроў перадаў Лукашэнку самыя цёплыя прывітанні ад Пуціна

© Sputnik / Максим Блинов
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
5020

Міністр замежных спраў Расіі знаходзіцца ў Мінску з двухдзённым візітам, падчас якога сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі, кіраўніком МЗС і студэнтамі.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Беларусь гатовая прыняць пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ў намечаныя тэрміны, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак у Мінску з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

28-29 мая праходзіць візіт кіраўніка расійскага МЗС у Беларусь. Гэта традыцыйная пратакольная практыка абмену працоўнымі візітамі паміж Мінскам і Масквой, падчас якіх бакі абмяркоўваюць "увесь комплекс" беларуска-расійскіх адносін у знешнепалітычнай сферы.

У ходзе візіту ў Мінск запланаваныя перамовы Лаўрова і яго беларускага калегі Уладзіміра Макея ў вузкім і пашыраным саставах. Сёння пройдзе сустрэча Лаўрова са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

"З беларускага боку няма зменаў па тэрмінах правядзення пасяджэння", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі ў расійскага боку ёсць, то Мінск гатовы абмеркаваць новую дату.

Прэзідэнт пахваліў МЗС дзвюх краін за працу і адзначыў, што яны з'яўляюцца прыкладам для іншых ведамстваў у пытанні выканання намечаных дамоўленасцей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама паведаміў, што рады перадаць беларускаму прэзідэнту самыя лепшыя прывітанні ад яго расійскага калегі.

Лаўроў заявіў, што на сённяшняй сустрэчы з Макеем абмеркаваў пытанні падрыхтоўкі да ВДС і пасяджэння калегіі МЗС дзвюх краін, якое намечана на восень.

Тэги:
знешняя палітыка, Міністэрства замежных спраў Расіі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Макей, Сяргей Лаўроў, Аляксандр Лукашэнка, Расія

Галоўныя тэмы