09:31 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Маладыя лейтэнанты ў Акадэміі МУС

Беларускую міліцыю скарацілі на 10%

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У рамках рэфармавання сістэмы МУС былі скасаваныя некаторыя ўпраўленні і арганізацыі.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Сістэма ўнутраных спраў пасля рэфармавання скарочана на 10%, заявіў у чацвер у Палаце прадстаўнікоў міністр унутраных спраў рэспублікі Ігар Шуневіч.

Упраўленне па ахове мінскага метрапалітэна было рэарганізавана з пачатку гэтага года. Аднак гэта не адзіны прыклад рэформы, якая прайшла ў сістэме МУС.

"Скасаванне ўпраўлення не прывяло да пагаршэння аператыўнай абстаноўкі на аб'ектах метрапалітэна", — падкрэсліў Шуневіч і дадаў, што злачынстваў у мінскім метро зарэгістравана таксама менш.

У цэлым жа, адзначыў міністр, працэс рэфармавання завершаны. Вынікам яго стала скарачэнне на 10% усіх органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, а таксама скасаванне некаторых упраўленняў і арганізацый, у тым ліку і скарачэнне часткі палкоўніцкага саставу.

"Мы, фактычна, прыбралі досыць вялікую колькасць кіруючага саставу. Не страціўшы ў якасці, як мы лічым", — падкрэсліў міністр.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне пра лёс супрацоўнікаў былога ўпраўлення па ахове метрапалітэна, Шуневіч адзначыў: 170 засталіся ў міліцыі на іншых пасадах, яшчэ 38 чалавек сышлі на пенсію.

Тэги:
міліцыя, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ігар Шуневіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы