17:48 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка 24 гады таму стаў прэзідэнтам Беларусі

© Sputnik / Сергей Гунеев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Беларускі лідар перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах пяць разоў - у 1994, 2001, 2006, 2010 і 2015 гадах.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпершыню перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы роўна 24 гады таму — 10 ліпеня 1994 года.

Першага прэзідэнта Беларусі выбралі ў 1994 годзе — да гэтага функцыі фактычнага кіраўніка дзяржавы выконваў старшыня Вярхоўнага Савета.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў тады яшчэ дэпутат Вярхоўнага Савета Аляксандр Лукашэнка супернічаў з яшчэ пяццю кандыдатамі і набраў 44% галасоў выбаршчыкаў. На той момант ён быў самым маладым кандыдатам: яму было 39 гадоў.

Яго канкурэнтамі былі прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч, лідар Беларускага народнага фронту Зянон Пазняк, экс-спікер Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч, старшыня Саюза аграрнікаў Аляксандр Дубко і сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі Васіль Новікаў.

Другі тур скончыўся для цяперашняга беларускага лідара перамогай: за яго 10 ліпеня 1994-га прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў — каля 4,2 мільёна чалавек.

Пазней Аляксандр Лукашэнка перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах 2001, 2006, 2010 і 2015 года.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы