07:26 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Тэлекамеры ў прэс-цэнтры Sputnik

ДзяржСМІ растлумачылі, што такое "правядзенне дзяржаўнай палітыкі"

© Sputnik Констанция Ждановская
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

У адпаведнасці са зменамі ў заканадаўстве рэдакцыі павінны будуць ствараць матэрыялы па замове дзяржорганаў.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс змены ва ўказ "Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый", адпаведны дакумент апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Указ "Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый" быў прыняты ў 2011 годзе і канкрэтызаваў не толькі мэты працы дзяржСМІ, але і тое, на што дзяржава вылучае ім сродкі. Акт ужо мяняўся ў 2014-м, а праз чатыры гады кіраўнік дзяржавы ўнёс у яго яшчэ некалькі змен.

Так, ва ўказе расшыфраваная задача дзяржаўных СМІ пра "правядзене дзяржаўнай палітыкі". Раней тлумачэнняў гэтага пункта не было.

"Для мэт гэтага ўказа пад правядзеннем дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі разумеецца стварэнне рэдакцыямі па заказах дзяржаўных органаў інфармацыйных паведамленняў […], накіраваных на забеспячэнне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, а таксама іх распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп'ютэрнай сеткі інтэрнэт", — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, страціў сілу ўказ ад 9 чэрвеня 2006 года №379 "Аб асобных пытаннях уліку выдаткаў пры падаткаабкладанні прыбытку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і арганізацый, якія ўваходзяць у яе сістэму".

Таксама змяненне адбылося і ў частцы прадастаўлення субсідый на выданне газет "The Minsk times", "Голас Радзiмы" і часопіса "Беларусь. Belarus": раней сродкі на іх выпуск, па ўказе, атрымлівала "Савецкая Беларусь", цяпер — проста "рэдакцыі".

Указ уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Тэги:
СМІ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы