01:16 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Амерыканскі кінаакцёр Стывен Сігал

Акцёр Стывен Сігал прызначаны спецпрадстаўніком МЗС РФ

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

За дадзеную дзейнасць Сигалу грошы плаціць не будуць, пасада не прадугледжвае наяўнасць зарплаты.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Зорка Галівуду Стывен Сігал прызначаны спецпрадстаўніком Міністэрства замежных спраў Расіі па пытаннях расійска-амерыканскіх гуманітарных адносін, паведаміла ведамства.

"Стывен Сігал прызначаны спецыяльным прадстаўніком МЗС Расіі па пытаннях расійска-амерыканскіх гуманітарных сувязей", — гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ у Facebook.

Акцёр будзе займацца развіццём расійска-амерыканскіх адносін у гуманітарнай сферы, у тым ліку ў культуры, мастацтве, моладзевых і грамадскіх абменах.

Пры гэтым за дадзеную дзейнасць Сігалу грошы плаціць не будуць: па дадзеных МЗС РФ, у гэтым выпадку грамадска-палітычная пасада не прадугледжвае грашовай узнагароды.

У МЗС таксама правялі аналогію: функцыі Сігала ў чымсьці падобныя да функцыі паслоў добрай волі ААН.

Амерыканскі акцёр атрымаў грамадзянства Расіі 3 лістапада 2016 году — адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Тэги:
Стывен Сігал, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы