03:24 20 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка адкажа СМІ, "якія спрабуюць кінуць камень"

© Sputnik / Алексей Дружинин
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Да канца дня прэс-служба і Адміністрацыя кіраўніка дзяржавы павінна падаць усе заявы СМІ, разбітыя па тэматыцы.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час мае намер адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце, паведамляе БелТА.

У пятніцу кіраўнік дзяржавы правёў у Палацы Незалежнасці нараду па разглядзе кадравых прапаноў.

Сярод іншых пытанняў кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на працы СМІ.

"Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнеце заявы і іншае… Я іх чую, я іх бачу, і я паспрабую ў бліжэйшы час на іх адрэагаваць", — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка папрасіў сваю прэс-службу разам з Адміністрацыяй сабраць усе буйныя і дробныя заявы, аб'яднаць іх па тэматыцы і даць іх яму да канца дня.

"Каб я мог адказаць людзям, якія спрабуюць кінуць камень у агарод тых рашэнняў, якія мною прымаюцца", — заявіў беларускі лідар.

Ён дадаў, што задаволены тым, што колькасць пазітыўных водгукаў значна большая. "Але я задаволены ўжо тым, што адсоткаў на 90 гэта пазітыўныя водгукі. Гэта сведчыць аб тым, што людзі, падтрымліваючы Прэзідэнта ў яго дзеяннях, намякаюць на тое, што нам трэба дысцыпліну падымаць у нашых шэрагах. І гэта будзе зроблена неадкладна", — сказаў прэзідэнт.

Тэги:
СМІ, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы